viasna on patreon

Пад Вялейкай знішчылі помнік герою антысавецкага падполля

2009 2009-04-29T17:31:54+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/pomnik-lapickamu.jpg

Чарговы акт вандалізму здзейснены акурат перад Радаўніцай: ва ўрочышчы Красны Беражок збурылі помнік Расціславу Лапіцкаму.

Ён стаяў на месцы расстрэлу патрыёта. Помнік – камень з мемарыяльным надпісам — вялейская грамада паставіла ўвосень 2008 года. Помнік асвяціў праваслаўны святар з вёскі Касута, адкуль быў родам і сам Лапіцкі і дзе ягоны бацька служыў праваслаўным сьвятаром.

Помнік бурылі магутнай тэхнікай. Засталіся сляды ад вялікага трактара і самазвала.

Надпіс на камені казаў: «У гэтым месцы растраляны РАСЦІСЛАЎ ЛАПІЦКІ (І.ІХ.1928 — 28.Х.1950), Змагар за незалежнасьць Беларусі». Ён стаяў на бетоннай падушцы, быў вагою некалькі тон, камень злучаны з бетонам металічнымі прутамі.

У 1948-1949 гадах Лапіцкі з сябрамі стварылі антысавецкую падпольную арганізацыю, якая распаўсюджвала ўлёткі. Яна пратрымалася некалькі гадоў, пакуль на яе след не выйшлі савецкія спецслужбы. Удзельнікаў адправілі гніць у канцлагеры, Расціслава як галоўнага арганізатара расстралялі. У Менску яшчэ жыве родная сястра Лапіцкага Вольга, у Касуце захавалася хатка Лапіцкіх.

Вечная ганьба вандалам, ненавіснікам беларускасці.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства