viasna on patreon

Асамблея няўрадавых арганізацый будзе судзіцца з Мінюстам

2009 2009-04-30T13:47:43+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Сябры працоўнай групы па стварэньні Асамблеі няўрадавых дэмакратычных арганізацый (Асамблеі НДА) Сяргей Мацкевіч, Алег Гулак і Алесь Бяляцкі падалі ў Вярхоўны суд Беларусі пазоў на Міністэрства юстыцыі Беларусі. Заяўнікі просяць прызнаць неправамерным рашэньне Мін’юсту аб адмове ў рэгістрацыі Асамблеі НДА.


Нагадаем, гэтае рашэньне было прынятае на пачатку красавіка. Мін’юст спаслаўся на шэраг недахопаў у дакумэнтах аб’яднаньня, у тым ліку на тое, што назва арганізацыі не адпавядае патрабаваньням закону.

 

“Мы нязгодныя з гэтым рашэньнем Мін’юсту і лічым яго палітычна матываваным”, — пракамэнтаваў адмову ў рэгістрацыі старшыня працоўнай групы Сяргей Мацкевіч.

“Калі Вярхоўны суд падтрымае рашэньне Мін’юсту, гэта будзе сьведчыць пра забарону на стварэньне асацыяцый грамадзкіх аб’яднаньняў”, — заявіў юрыст Юры Чавусаў, які рыхтаваў рэгістрацыйныя дакумэнты.

Нагадаем, заснавальнікамі Асамблеі НДА сталі 7 грамадзкіх аб’яднаньняў, у тым ліку Беларускі Хэльсынскі камітэт, цэнтар “Супольнасьць”, БНФ “Адраджэньне”, Цэнтар правоў чалавека і яшчэ тры грамадзкія арганізацыі зь Верхнядзьвінску, Віцебску і Магілёву.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства