Прадстаўнікі афіцыйных органаў улады, мясцовага самакіраваньня і грамадскасьці з нямецкага горада Нінбурга, які зьяўляецца горадам-пабрацімам Віцебска, занепакоены лёсам зьніклага 19 студзеня 2002 года маладога палітыка Юрася Корбана
Сваю занепакоенасьць яны выказалі ў лісьце, накіраваным Міністру унутраных справаў Беларусі Уладзіміру Навумаву. Сярод 9 асобаў, які падпісалі ліст, -- Прэзідэнт парламента Зямлі Ніжняй Саксоніі, два дэпутаты гэтага парламенту, бургамістр горада Нінбург, сакратар нямецкага Бундестага і інш.
Тэкст ліста:
"Зьнікненьне беларускага грамадзяніна Юр'я Корбана"
Паважанае спадарства!
Зь вялікай ашаломленасьцю мы даведаліся, што маладзён Юры Корбан, які пражывае ў нашым горадзе-пабраціме Віцебску, Юры Корбан пры неўяўляльных для нас абставінах зьнік у студзені 2002 году.
Юры Крбан браў актыўны ўдзел у моладзевым абмене паміж Віцебскам і Нінбургам.
Мы вельмі хацелі б Вас прасіць інфармаваць нас, што чыніцца дзеля высьвятленьня ўзьніклай сытуацыі й да якіх высноваў прыйшло сьледства.
За найхутчэйшы адказ мы былі вельмі ўдзячныя”.