viasna on patreon

Удзельнікі канфэрэнцыі “Усходняе партнэрства: на шляху да грамадзянскае супольнасьці» сфармулявалі рэкамендацыі

2009 2009-05-27T17:59:02+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/evrosoyuz2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Шаноўныя  сябры! Прапануем вашай увазе Мэтадычныя рэкамэндацыі па Ўсходнім Партнэрстве, якія былі сфармуляваныя ўдзельнікамі канфэрэнцыі “Усходняе партнэрства: на шляху да грамадзянскае супольнасьці” (адбылася 5 траўня 2009г. напярэдадні Самміту Усходняга партнэрства). У канфэрэнцыі бралі ўдзел прадстаўнікі грамадзянскай супольнасьці шасьці краінаў, запрошаных у праграму, а таксама экспэрты з краінаў Эўразьвязу. Ад Беларусі прысутнічалі ды ўдзельнічалі ў распрацоўцы рэкамэндацыяў Сяргей Мацкевіч (Асамблея НДА), Алесь Бяляцкі (ПЦ “Вясна”), Віталь Сіліцкі (BISS), Ірына Віданава (мэдыя-экспэрт), Ігар Леднік (прадпрымальніцкі рух),  Андрэй  Ягораў (Эўрабеларусь).

Рэкамэндацыі датычацца наступных тэмаў:

 ●        Стварэньне партнэрства на базе супольных каштоўнасьцяў.

●        Вырашэньне канфліктаў—перадумова для разьвіцьця ў іншых галінах.

●        Роля Эўразьвязу ў эканамічнай інтэграцыі краінаў Усходняга Партнэрства.

●        Аб’ядноўваючы суседзяў: ад інфраструктуры да асабістых кантактаў.

●        Усходняе Партнэрства ды энэргетычная бясьпека.

●        Роля Форуму Грамадзянскае Супольнасьці (ФГС) у праекце Усходняга Партнэрства.

Мяркуецца, што прапановы будуць улічаныя пры выпрацоўцы фармату Форума грамадзянскай супольнасьці. Рэкамэндацыі ўзгодненыя на даволі прадстаўнічым мерапрыемстве. Іх можна выкарыстоўваць ў кантакце з замежнымі партнэрамі дзеля прасоўваньня.

 

Мэтадычныя рэкамэндацыі па Ўсходнім Партнэрстве

(Сфармуляваныя ўдзельнікамі канфэрэнцыі “Усходняе партнэрства: на шляху да грамадзянскае супольнасьці” 5 траўня 2009г.)

СЭМІНАР А: Стварэньне партнэрства на базе супольных каштоўнасьцяў.

Тэматыка: дэмакрактыя, справядлівае кіраваньне і правы чалавека.

Рэкамэндацыі:

Узаемасувязь прагрэсу ў галіне дэмакратыі ды правоў чалавека і больш цеснай інтэграцыі з Эўразьвязам.

     З мэтай ацэнкі ступені прагрэсу ў галіне разьвіцьця дэмакратыі ды верхавенства закону мусяць быць акрэсьленыя дакладныя арыенціры. Таксама пры падрыхтоўцы справаздачаў па сытуацыях у краінах Усходняга Партнэрства (далей—УП) павінны прымяняцца міжнародныя стандары ў галіне правоў чалавека. У прыватнасьці, Эўразьвязу варта ўключаць ацэнкі сытуацыі з дэмакратыяй, выбарчымі стандарамі, правамі чалавека і з грамадзянскай супольнасьцю вызначаных краінаў у рэгулярныя справаздачы Рады Эўропы, ААН, АБСЕ/БДІПЧ. Эўрапарлямэнт таксама мусіць рыхтаваць свае ўласныя маніторынгі, у дадатак да справаздачаў Камісіі.

     Датычна ўмоўных мэханізмаў заахвочваньня ды санкцыяў: зь дзяржавамі, у якіх наяўны прагрэс ў галіне разьвіцьця дэмакратыі, мусяць ладзіцца перамовы па заключэньні новых саюзных пагадненьняў; дзяржавы, якія не выконваюць патрабаваньняў Эўразьвязу, мусяць падлягаць адпаведным санкцыям (у залежнасьці ад ступені цяжкасьці парушэньняў). У той жа час, Эўразьвяз мусіць падтрымліваць незалежную грамадзянскую супольнасьць у тых дзяржавах, дзе не выконваюцца ягоныя патрабаваньні, дзеля спрыяньня разьвіцьцю дэмакратыі, правоў чалавека ды верхавенства закону. Прыватныя кантакты з прадстаўнікамі незалежнага грамадзтва ўсіх краінаў павінны інтэнсыўна наладжвацца, незалежна ад афіцыйнага палітычнага курсу гэтых дзяржаваў.

     Эўразьвяз мусіць і надалей павялічваць склад, магчымасьці й досьвед дэлегацыяў ды іншага пэрсаналу, які працуе з краінамі УП. Справаздачы па краінах мусяць факусавацца ня толькі на прыняцьці, але і на імплемэнтацыі законаў ці інстытуцыйных пагадненьняў. Таксама важны маніторынг разьвіцьця сытуацыі пасьля імплемэнтацыі адпаведнага акта (уключна зь дзейнасьцю агенцыяў па кантролі разьвіцьця грамадзкай супольнасьці).

     Прававая аснова разьвіцьця грамадзянскай супольнасьці мусіць быць тэмай палітычнага дыялёгу й адбівацца ў справаздачах па краінах УП.

 

Падтрымка грамадзкай супольнасьці.

     Форум грамадзянскай супольнасьці мусіць уваходзіць у структуру Усходняга Партнэрства ды ўключаць у сябе экспэртаў у галінах адпаведных Тэматычных Пляцовак. Такім чынам, Форум грамадзянскай супольнасьці ў рамках Усходняга Партнэрства павінен складацца з чатырох тэматычных пляцовак. Тэматычная пляцоўка “Дэмакратыя, Справядівае кіраваньне ды Стабільнасьць” мусіць быць названая інакш: “Дэмакратыя, Справядівае кіраваньне, Правы чалавека ды Стабільнасьць”. На базе гэтай пляцоўкі мусіць рабіцца незалежны маніторынг, які павінен дадавацца да справаздачаў па кожнай краіне УП. Узровень дасьледваньня мусіць быць крытэрам ўдзелу краіны ў Форуме.

     У рамках Форуму мусіць быць маніторынгавая група экспэртаў па грамадзянскай супольнасьці (з усіх краінаў УП), якая будзе сачыць за імплемэнтацыяй у сваіх краінах заканадаўчых актаў (асабліва тых, што тычацца пытаньняў дэмакратыі, верхавенства закону ды правоў чалавека). Гэта мусіць быць пастаянная група, якая будзе рыхтаваць рэгулярныя справаздачы ў адпаведнасьці з агульнай мэтадалёгіяй, распрацаванай для ўсіх краінаў-удзельніцаў. Справаздачы павінны будуць дасылацца на разгляд у рамках Тэматычнай Пляцоўкі.  

     Форум грамадзянскай супольнасьці мусіць стварыць свой вэб-сайт, які будзе фінансавацца Эўрапэйскім Парлямэнтам і будзе зьяўляцца асноўным каналам камунікацыі Форуму. Вэб-сайт мусіць закранаць праблемы правоў чалавека, грамадзкіх свабодаў, верхавенства закону ды парушэньняў у гэтай галіне ў дзяржавах УП. Адначасова Эўразьвяз мусіць пашыраць свае асабістыя каналы камунікацыі ў краінах УП, каб распаўсюджваць інфармацыю пра сваю дзейнасьць па падтрымцы грунтоўных каштоўнасьцяў дэмакратыі ды правоў чалавека, а таксама ў галіне вядзеньня палітыкі добрасуседзтва. Празь некаторы час ад свайго стварэньня, Форум грамадзянскай супольнасьці мусіць дывэрсыфікаваць крыніцы фінансаваньня, каб не цалкам залежыць ад Эўразьвязу.

     Краінам УП мусіць быць прапанаваная магчымасьць крэдытаваньня грамадзянскай супольнасьці (інструмэнт у рамках праграмы “Сродкі дапамогі дзяржавам перад іх уваходам у Партнэрства”—ІРА). Патрабаваньні фінансаваньня ў рамках праграмы “Эўрапейскі іструмэнтарый у галіне дэмакратыі ды правоў чалавека” (EIDHR) варта яшчэ болей спрасьціць, каб даць магчымасьць падаваць заяву на фінансаваньне невялікім арганізацыям.

 

СЭМІНАР В: Вырашэньне канфліктаў—перадумова для разьвіцьця ў іншых галінах?

Тэматыка: бяспека ды міранае будаўніцтва.

РЭКАМЭНДАЦЫІ:

Увага Эўразьвязу да ролі грамадзкянсай супольнасьці, сапраўды, мусіць быць пільнай, як тое прапановаецца прадстаўнікамі Усходняга Партнэрства. Грамадзянская супольнасьць—адзін з галоўных суб’ектаў працэсу мірнага будаўніцтва і мае найвялікшы інтарэс у вырашэньні канфліктаў, што спрыяе разьвіцьцю дэмакратыі. Грамадзянская супольнасць зрабіла важкі ўнёсак у працэс паслабленьня напружаньня падчас канфліктаў, стварэньня інфармацыйных сетак ды прымірэньня бакоў. Будаваньне дэмакратыі ды вырашэньне канфліктаў цесна паміж сабою ўзаемазьвязаныя. Прагрэс ў іншых галінах супрацоўніцтва ў рамках Усходняга Партнэрства (як эканамічнае разьвіцьцё ды энэргетычная бяспека) ня можа быць поўным, пакуль ня будуць вырашаныя вызначаныя канфлікты. Усходняе Партнэрства мае шанец стаць пляцоўкай для працы грамадзкіх арганізацыяў у галіне вырашэньня канфліктаў.

     Улічваючы адсутнасьць посьпеху ў галіне вырашэньня канфліктаў да цяперашняга часу, Форум Грамадзянскай Супольнасьці (ФГП) мусіць надаць грамадзкім арганізацыям больш шырокія правы ў вышэй азначанай галіне.

     УП мусіць далучаць да супрацоўніцтва грамадзкія арганізацыі з канфліктных рэгіёнаў.

     Паміж Эўразьвязам, грамадзкімі арганізацыямі ды Урадамі сяброў УП мусіць быць пачаты дыялёг па пытаньні вырашэньня канфліктаў. ФГП можа быць інструмантам для арганізацыі такога дыялёгу.

     УП мусіць дапамагчы грамадзкім арганізацыям распрацаваць эфэктыўныя механізмы маніторынгу ды ацэнкі нацыянальнага/дзяржаўнага й міжнароднага заканадаўства ды працэсаў па вырашэньні канфліктаў.

     УП мусіць стаць пляцоўкай перадачы пазітыўнага досьведу ў галіне вырашэньня канфліктаў, у прыватнасьці, у пытаньнях атрыманьня сувэрэнітэту ды права народу на самавызначэньне.

     Захады па ўмацаваньні даверу—адзін з прыярытэтных накірункаў дзейнасьці грамадзкіх арганізацыяў у дзяржавах-сябрах УП, які мусіць падтрымлівацца ў разнастайных формах.

 

 

СЭМІНАР C: Роля Эўразьвязу ў эканамічнай інтэграцыі краінаў Усходняга Партнэрства.

Тэматыка: эканамічная інтэграцыя.

РЭКАМЭНДАЦЫІ:

     Сусьветны фінансавы крызіс закрануў цэлы рэгіён. Эўразьвяз мусіць фінансава дапамагчы краінам, якія маюць у гэтым найбольшую неабходнасьць (праз МВФ ды іншыя міжнародныя фінансавыя інстытуцыі).

     Эканамічная каапэрацыя ды інтэграцыя краінаў УП з Эўразьвязам мусіць у першую чаргу засноўвацца на двухбаковых пагадненьнях, каб кожная краіна магла сама вырашыць у якой галіне, зь якой хуткасьцю праз прыняцьце якіх заканадаўчых актаў павінна ладзіцца такая інтэграцыя.

     Прагрэс у галіне эканамічнае інтэграцыі павінен ацэньвацца ў кожнай краіне паасобку, у залежнасьці ад тамтэйшай эканамічнай сытуацыі.

     Краіны УП, якія зьяўляюцца сябрамі Сусьветнай Гандлёвай Арганізацыі(СГА) і зацікаўленыя пэрспэктывай заключэньня пагадненьняў аб свабодным гандлі (ПСГ), мусяць быць дэталёва праінфармаваныя пра сутнасьць апошніх.

     Асноўнай мэтай заключэньня ПСГ павінна быць узмацненьне краінаў УП у найбольш важных галінах эканомікі. Калі краіна-партнэр таго жадае, ПСГ можа выходзіць за рамкі дамовы аб гандлі таварамі, можа прадугледжваць свабодны гандаль паслугамі, свабоднае перамяшчэньне капіталу, заканадаўчая стандартызацыя ў такіх галінах, як энергетыка, транспарт і г.д.

     Заключэньне ПСГ таксама ўключае ў сябе каапэрацыю дзяржаваў у такіх галінах, як энергетыка, тэлэкамунікацыі, транспарт, фінансы і г.д.

     Таксама для краінаў УП, як і для Эўразьвязу, важнае пытаньне аб павелічэньні мабільнасьці працоўае сілы (асабліва для краінаў, дзе грашовыя пераводы складаюць вялікую частку унутранага валавага прадукту).

     Існуе неабходнасьць распрацоўкі стратэгіі выхаду на агульны рынак для краінаў, якія пакуль не зьяўляюцца сябрамі СГА, і спрашчэньні працэдуры для краінаў, якія ўжо зьяўляюцца сябрамі СГА.

     Аддаючы прыярытэт двухбаковым дамовам, ня варта забывацца на заключэньне шматбаковых пагадненьняў— напрыклад, у рамках Добрасуседзкай Эканамічнай Супольнасьці (ДЭС). Зьмест і форма існаваньня ДЭС павінен абмяркоўвацца з краінамі УП.

     ДЭС—цудоўная магчымасьць для заахвочваньня дзяржаўных інвестыцыяў у дзейнасьць па ўніфікацыі сацыяльых, інстытуцыйных ды эканамічных стандараў у рамках Эўразьвязу. Крытэры заключэньня ДЭС мусяць надалей распрацоўвацца.

     У рамках фундацыяў Эўразьвязу мусяць падтрымлівацца трансмежавыя праекты (як уласна паміж краінамі УП, так і паміж апошнімі ды Эўразьвязам).

     Роля грамадзкіх арганізацыяў (ГА) краінаў УП мусіць быць важкай і мусіць быць інстытуцыялізаваная, у прыватнасьці, на наступных этапах дзейнасьці:

2.    плянаваньне (ГА мусяць пракансультавацца з прафэсіяналамі перад пачаткам якіх-кольвечы перамоваў ці перад далучэньня да якіх-кольвечы шматбаковых ініцыятываў);

3.    ажыцьцяўленьне сваіх абавязкаў (напрыклад, маніторынг і ацэнка Плянаў дзеяньня, новых пагадненьняў з Эўразьвязам і г.д.)

     ГА мусяць атрымаць належную падтрымку пры вывучэньні пытяньняў эканамічнае інтэграцыі ды ўнутраных рэформаў і пры правядзеньні экспертызаў у азначаных галінах.

 

СЭМІНАР D: Аб’ядноўваючы суседзяў: ад інфраструктуры да асабістых кантактаў.

Тэматыка: камунікацыя, транспарт, спрашчэньне візавага рэжыму.

 

РЭКАМЭНДАЦЫІ:

Хаця посьпех праекту “Усходняе Партнэрства” сур’ёзна залежыць ад імпэту саміх краінаў УП ды іх адданасьці каштоўнасьцям дэмакратыі, вяршынства закону й справядлівага кіарваньня, Эўразьвязу варта пашырыць ступень свайго ўдзелу ў жыцьці усходняга рэгіёну. Цяперашняя сытуацыя зь візавым рэжымам, невялікая колькасьць кантактаў жыхароў краінаў УП з грамадзянамі Эўразьвязу, кепская транспартная інфраструктура зьяўляюцца дужа нэгатыўнымі фактарамі, пагаршаючы разьвіцьцё эканомікі ды турызму як у краінах УП, так і ў дзяржавах Эўразьвязу. Таму, асноўнай стратэгіяй у рамках праекту УП мусіць стацца прамоцыя асабістых кантактаў.

Лібэралізацыя візавага рэжыму.

Варта:

     разгледзець пытаньне аб скасаваньні візавага рэжыму для грамадзянаў усіх краінаў УП у якасьці канчатковай мэты;

     зьменшыць плату за шэнгенскія візы з 1 студзеня 2010г.;

     як мага хутчэй прадставіць плян дзеяньняў па лібэралізацыі візавага рэжыму, з дакладнымі патрабаваньнямі ў дачыненьні да краінаў УП.

     спрасьціць працэдуры падачы анкетаў для атрыманьня візы ва ўсіх краінах УП (можна ўзяць у якасьці прыкладу Цэнтр па падачы заяваў на візы ў Кішэнёве);

     забясьпечыць асобам, якія маюць добрую візавую гісторыю, права мець доўгатэрміновыя шматразовыя візы—на базе існуючага заканадаўства;

     праматаваць электронныя візавыя анкеты як дадатковы сродак, які можа зрабіць працэс падачы заявы больш хуткім;

     зьвярнуць асаблівую ўвагу на падбор консульскага пэрсаналу, на яго адукацыю ў галіне разуменьня спэцыфікі рэгіёну, дзе яны працуюць;

     распрацаваць эфэктыўны механізм маніторынгу працэсу выдачы візаў і звароту з заяўнікамі (“Visa Watch”) і стварыць адмысловы “Кодэкс паводзінаў” для працаўнікоў консульстваў.

 

Транспарт.

Варта:

     дапамагчы фінансава ў стварэньні (будаўніцтве ці аднаўленьні) сучасных чыгуначных інфраструктураў, што злучаюць Эўразьвяз з краінамі УП;

     заахвочваць лібералізацыю паветраных перавозак паміж Эўразбвязам ды краінамі УП;

     зрабіць працэс перасячэньня межаў з Эўразьвязам спрошчаным ды больш хуткім.

Асабістыя кантакты.

Варта:

     распаўсюджваць інфармацыю пра праграмы абмену й навучальныя праграмы Эўразьвязу, рабіць магчымым удзел у іх прадстаўнікоў краінаў УП (з асаблівым акцэнтам на слабаразьвітых рэгіёнах);

     ствараць адмысловыя праграмы студэнцкага ды моладзевага абмену ў рамках праекту УП;

     даць магчымасьць студэнтам з краінаў УП браць удзел у міжнароднай праграме студэнцкага абмену “Erasmus Mundus” і ня толькі;

     заахвочваць валянтэрскі абмен паміж краінамі УП і Эўразьвязам;

     падтрымліваць удзел партнэраў з УП у праграме імя Жана Манэ і распаўсюджваньне інфармацыі пра Эўразьвяз, а таксама супрацоўніцтва з навукоўцамі з УП і пашырэньне дзеяньня 7-ай Рамкавай Праграмы Эўразьвязу.

     Прадставіць альтэрнатыўныя сродкі інфармацыі краінам, дзе мясцовыя СМІ знаходзяцца пад усьціскам уладаў, распаўсюджваючы антыдэмакратычныя і антызаходнія ідэі.

 

СЭМІНАР E: Усходняе Партнэрства ды энэргетычная бясьпека.

Тэматыка: энергетычная бясьпека.

РЭКАМЭНДАЦЫІ:

     У рамках УП зьяўляецца магчымасьць больш глыбокага супрацоўніцтва Эўразьвязу з краінамі-пратнэрамі ў галіне энергетыкі.

     Адной з найлепшых формаў супрацоўніцтва бакоў зьяўляецца заключэньне шматбаковых дамоваў (як, напрыклад, Супраца ў рамках Чорнага мора).

     Правілы каапэрацыі мусяць быць распрацаваныя ў краінах-партнэрах, у першую чаргу ў адпаведнасьці з Энергетычнай хартыяй.

     Працягненьне тэрміну дзеяньня юрыдычна абавязковых правілаў Энергетычнае Супальнасьці лепш замяніць Мэмарандумам Узаемаразуменьня, які ня носіць абавязковага характару.

     Адзін з асноўных накірункаў дзейнасьці ў галіне энергетыкі—справядлівае кіраваньне, празрыстасьць, пашырэньне правоў спажыўцоў энергіі.

     Рэгіянальная ўсходняя праграма ENPI мусіць дапамагчы ў ажыцьцяўленьні тэрміновых праектаў, датычных энэргетычнае бясьпекі (напрыклад, сумеснае захоўваньне энэргіі, ашчаджэньне энэргіі і г.д.).

     Эфэктыўнасьць энэргіі, перадача тэхналёгіяў і ўзнаўленьне энэргіі—асноўныя пытаньні, якія трэба вырашыць у рамках УП.

     Эўрапейская праграма “Разумная энэргетыка” мусіць распаўсюдзіцца й на краіны УП.

     Форум Грамадзянскае Супольнасьці мусіць стаць пляцоўкай для абмеркаваньня пазыцыі краінаў УП у дачыненьні сваіх чаканьняў ды абавязкаў у галіне энэргетычных стасункаў.

 

 

СЭМІНАР F: Роля Форуму Грамадзянскае Супольнасьці (ФГС) у праекце Усходняга Партнэрства.

Тэматыка: праграма дзеяньняў ды структура ФГС.

РЭКАМЭНДАЦЫІ:

Мэта ФГС.

     Мэта ФГС—пакінуць унёсак у разьвіцьцё ды ўзмацненьне грамадзянскай супольнасьці ва ўсіх краінах УП, а таксама наладзіць супрацоўніцтва апошніх з грамадзянскімі супольнасьцямі дзяржаваў Эўразьвязу.

     ФГС мусіць базавацца на каапэрацыі дзяржаваў і ягоная дзейнасьць павінна быць працягам дзеяньняў Камісіі, сябраў Эўразьвязу, нацыянальных урадаў краінаў УП ды іншых суб’ектаў (такіх, як Euronest і Лакальная ды Рэгіянальная Асамблеі).

     ФГС мусіць імкнуцца як мага больш канструктыўна выкарыстоўваць існуючыя мэханізмы ў рамках УП і забясьпечваць іх адпаведнасьць мэханізмам дзейнасьці ў грамадзкім сэктары.

 

Праграма дзеяньняў ФГС.

     Праграма ФГС мусіць быць уключаная ў Плян Дзеяньняў УП (ці ў іншы дакумант гэткага кшталту) і ў нацыянальныя праграмы дзеяньняў у краінах-сябрах УП.

     ФГС мусіць браць удзел у працы супольных падкамітэтаў Эўразьвязу ды краінаў УП, а таксама зьдзяйсьняць маніторынг гэтае працы і выконваць функцыю мэханізму зваротнай сувязі паміж Эўракамісіяй ды нацыянальнымі ўрадамі краінаў-сябраў УП.

     ФГС мусіць мець права правяраць як дакуманты асобных краінаў-сябраў УП, датычныя іх нацыянальных Плянаў Дзеяньняў, так і справаздачы Эўракамісіі. ФГС таксама павінен стымуляваць актывістаў трэцяга сэктара выказваць незалежныя ацэнкі ды рэкамэндацыі.

     ФГС можа ладзіць абмеркаваньні крытэраў ацэнкі дзейнасьці краінаў УП і выказваць рэкамэндацыі датычна іх паляпшэньня.

     ФГС мусіць распрацаваць стратэгіі ды дакладныя мэты сэктаральнай інтэграцыі краінаў УП.

     ФГС мусіць пачаць перамовы з Эўракамісіяй наконт свайго ўдзелу ў структуры супрацоўніцтва ва Усходнім Партнэрстве і забясьпечыць удзел прадстаўнікой грамадзянскае супольнасьці краінаў УП у Праграме Усеагульнага інстытуцыйнага будаўніцтва (Comprehensive Institution-Building Program— CIB).

     У рамках ФГС мусіць быць распрацаваная праграма шматбаковых экспэртных мерапрыемстваў ды праектаў па пытаньнях, якія прадугледжаныя чатырма Тэматычнымі Пляцоўкамі, каб наладзіць абмен досьведам паміж экспэртнымі камісіямі з Эўразьвязу й краінаў УП.

     ФГС мусіць выпрацаваць прапановы датычна арганізацыі адмысловых тэматычных панэляў, каб дапамагчы працы тэматычных пляцовак.

 

Арганізацыйная структура ФГС.

     ФГС мусіць быць утвораны грамадзкімі арганізацыямі Эўразьвязу й краінаў-сябраў УП у партнэрстве з Эўракамісіяй ды Эўрапейскаю Эканамічнаю й Сацыяльнай Радаю.

     ФГС мусіць мець гнуткую ды эфэктыўную структуру, у якую будуць у прапарцыйнай колькасьці ўваходзіць прадстаўнікі грамадзянскае супольнасьці Эўразьвязу ды краінаў УП. Генеральная Асамблея ФГС павінна зьбірацца мінімум раз на год у якой-небудзь краіне УП ці Эўразьвязу, каб ацаніць вынікі разьвіцьця УП.

     Каб разьвіваць традыцыю заключэньня двухбаковых пагадненьняў, у рамках ФГС мусяць быць створаныя нацыянальныя сэкцыі. Актывісты грамадзкага сэктару ў краінах УП мусяць стварыць адкрытыя нацыянальныя пляцоўкі: для таго, каб зрабіць працэс удзелу ў праекце даступным для ўсіх жадаючых НДА, і для таго, каб стварыць справядлівыя працэдуры выбараў нацыянальных прадстаўнікоў у Генеральную Асамблею ФГС і яго іншыя органы.

     Калі справа тычыцца ўдзелу іншых суб’ектаў грамадзянскае супольнасьці з краінаў Эўразьвязу, Камсія павінна зьвярнуцца да ўсіх зацікаўленых НДА. Гэтая ж працэдура мусіць ужывацца ў краінах, дзе існуюць цяжкасьці палітычнага ці юрыдычнага характару пры стварэньні нацыянальных пляцовак.

     Дзейнасьць ФГС падтрымліваецца адміністратыўным органам (Сакратарыятам), які ствараецца Эўракамісіяй супольна з Эўрапейскаю Эканамічнаю й Сацыяльнай Радаю. Адміністратыўны орган мусіць прадстаўляць ФГС арганізацыйную ды камунікатыўную (уэб-сайт) дапамогу

 

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства