viasna on patreon

За валоданьне дзяржаўнай мовай патрэбна змагацца?

2009 2009-05-29T17:19:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/bti.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Каб дамагчыся законнага права карыстацца беларускай мовай, гарантаванага Канстытуцыяй краіны і Законам аб мовах у Рэспубліцы Беларусь, праваабаронцу з Баранавічаў Сяргею Гоўшу спатрэбілася пратраціць шмат часу і нэрваў.

 

28 траўня Сяргей Гоўша звярнуўся ў Баранавіцкае БТІ, каб здзейсьніць фінансавую аперацыю. Аформіўшы бланк касавага дакумента, ён перадаў яго супрацоўніцы БТІ Алене Ралько. Жанчына катэгарычна адмовілася прымаць паперку на “незразумелай” мове. Аднак, нягледзячы на чаргу, праваабаронца рашуча запатрабаваў выкананьня ягоных законных правоў. Супрацоўніца БТІ доўга тэлефанавала па інстанцыях, у тым ліку і кіраўніцтву гэтай установы. Урэшце рэшт,  Гоўша пакінуў запіс у Кнізе скаргаў і прапаноў, а яму літасьціва дазволілі карыстацца роднай мовай.

 

Сяргей Гоўша неаднаразова адстойваў свае правы на карыстаньне дзяржаўнай беларускай мовай у Баранавічах, часта пры гэтым дамагаючыся справядлівасьці толькі праз напісаньне скаргаў у вышэйшыя інстанцыі і пракуратуру. Менавіта такім чынам зараз  ён намагаецца, каб Пасведчаньне аб дзяржаўнай рэгістрацыі і іншыя дакументы, дачычныя афармленьня яго права на валоданьне бацькоўскім зямельным надзелам у Ляхавіцкім раёне былі выкананыя на беларускай мове. У адваротным выпадку праваабаронца адмаўляецца падпісваць акт гатоўнасьці выкананых землеўпарадкавальнай службай работ.

 

Нагадаем, што за апошні час актывісты ў рэгіёнах нярэдка дамагаюцца выкананьня іх законных патрабаваньняў на карыстанне роднай мовай праз суды. Варта нагадаць перамогу гомельскага актывіста  Сяргея Сямёнава  ў справе стварэньня бланка мытнай дэкларацыі на беларускай мове, а таксама першыя вадзіцельскія пасведчаньні па-беларуску.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства