viasna on patreon

Прызначаная дата пачатку судовага працэсу па справе Леаніда Свеціка

2009 2009-05-29T18:13:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/svetik.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Леанід Сьвецік

Леанід Сьвецік

Як паведаміў Леанід Свецік, судовы працэс па яго справе пачнецца ў Віцебскім абласным судзе 10 чэрвеня а 10-ай гадзіне.

 

Працэс будзе весці суддзя Галіна Урбановіч.

 

Справа, узбуджаная супраць праваабаронцы па ч.1 арт. 130 КК РБ была перададзеная пракуратурай у абласны суд 15 траўня.

 

Нагадаем, што праваабаронца Леанід Свецік быў абвінавачаны адразу па двух артыкулах Крымінальнага Кодэксу: распальванне расавай, нацыянальнай ці рэлігійнай варожасці (арт. 130 КК) і паклёп у адносінах да прэзідэнта Беларусі (арт. 367 КК). Падчас правядзення следства пракуратура зняла абвінавачанне па арт. 367 КК за адсутнасцю доказаў здзяйснення злачынства. У праваабаронцы ўзятая падпіска аб нявыездзе. Сваёй віны Леанід Свецік не прызнае і лічыць, што такім чынам яму помсцяць за праваабарончую дзейнасць.

 

Міжнародная фундацыя па абароне праваабаронцаў Front Line 8 красавіка накіравала ліст да прэзідэнта Беларусі з заклікам неадкладна зняць абвінавачванні з праваабаронцы Леаніда Свеціка, а таксама забяспечыць усім праваабаронцам Беларусі, якія праводзяць законную працу па абароне правоў чалавека, права на свабоду выказвання і аб’яднання і свабодную дзейнасць без абмежаванняў і пераследу, уключаючы судовы пераслед.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства