viasna on patreon

Пасьля розгласу ў СМІ Пятра Рузава аднавілі ва ўніверсітэце

2009 2009-05-29T17:06:52+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/mf_baranavichy.jpg

Актывіста Баранавіцкай філіі Маладога Фронту Пятра Рузава, якога ўчора адлічылі з 1 курсу Баранавіцкага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, аднавілі на вучобе.

 

Нагадаем, у чацьвер Пятру Рузаву ўручылі пастанову аб адлічэньні з фармулёўкай “парушэньне ўнутранага распарадку”. Нядаўна, Пятра Рузава прысудзілі да штрафу за нанясеньне графіці “Свабоду Аўтуховічу” на будынак гарадзкога мясакамбінату.

 

Сёньня раніцою Пятру Рузаву патэлефанавалі з дэканату і запрасілі яго на размову. На сустрэчы прысутнічала адміністрацыя ўнівэрсытэта, у тым ліку і рэктар С. Хачурка.

 

“Рэктар паведаміў, што адклікае заяву аб адлічэньні, але да наступнага затрыманьня. Ужо сёньня мне дазволілі абараніць курсавую працу”, - распавядае Пётр Рузаў.

 

На думку Пятра Рузава, адной з прычын аднаўленьня юнака ва ўнівэрсытэце стаўся рэзананс у СМІ.

 

“Рэктар быў незадаволены тым, што гэты выпадак асьвятлялі СМІ, журналісты тэлефанавалі ў дэканат і г.д. Ён сказаў, што дыскрэдытую і прыніжаю ўнівэрсытэт. Такая актыўная рэакцыя СМІ мне вельмі дапамагла”, - кажа маладафронтавец

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства