viasna on patreon

Аляксандр Мілінкевіч звярнуўся ў Гомельскі абласны суд і пракуратуру

2009 2009-06-30T10:13:36+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/milinkevich_002.jpg
Аляксандр Мілінкевіч, лідэр Руху "За свабоду"

Аляксандр Мілінкевіч, лідэр Руху "За свабоду"

Лідэр Руху "За Свабоду" просіць неадкладна праверыць законнасць пакарання ўдзельнікаў гомельскай акцыі памяці Юрыя Захаранкі 7 траўня.

 Заявы ад імя Аляксандра Мілінкевіча дасланыя пракурору Гомельшчыны Валянціну Шаеву і старшыні Гомельскага абласнога суду Людміле Міхальковай.

 Аляксандр Мілінкевіч адзначае, што заснавальнік Правабаронча-асветніцкага грамадскага аб’яднання “Рух “За Свабоду” Уладзімір Кацора некалькі разоў па самых надуманых прычынах прыцягваўся да адміністрацыйных арыштаў. У знак пратэсту на неабгрунтаванае і прадузятае рашэнне Суду Цэнтральнага раёну г. Гомеля 25 чэрвеня Уладзімір Кацора ўжо 5 дзень трымае сухую галадоўку, што сур'ёзна пагражае ягонаму здароўю і жыццю.

 Лідэр Руху "За Свабоду" просіць тэрмінова праверыць законнасць і абгрунтаванасць складання пратаколаў супрацоўнікамі РУУС Цэнтральнага раёну г. Гомеля па справе Ўладзіміра Кацоры, а таксама Пастановы Суда Цэнтральнага раёну Гомеля ад 25 чэрвеня 2009 г.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства