Узбуджаная грамадзянская справа па нерэгістрацыі бярозаўскай "Спадчыны"
Гарадзенскі абласны суд узбудзіў грамадзянскую справу па скарзе дэмакратычных актывістаў з Бярозаўкі на адмову Галоўнага ўпраўлення юстыцыі Гарадзенскага аблвыканкама ў рэгістрацыі грамадскага культурна-асветніцкага аб’яднання “Спадчына”.
Упраўленне юстыцыі абгрунтавала адмову тым, што пададзеныя на рэгістрацыю дакуманты не адпавядаюць дзейнаму заканадаўству.
У свой час старшыня аб’яднання “Спадчына” Сяргей Трафімчык лічыць падставы , па якіх адмоўлена ў рэгістрацыі, надуманымі і звязвае нежаданне ўладаў рэгістраваць незалежную арганізацыю з палітыкай дзяржавы, накіраваную на негатыўнае стаўленне да праяваў адраджэння беларускасьці:
- На мой погляд, улады не маюць вялікага жадання адраджаць беларускасць-і я гэта звязваю ў першую чаргу з тым,што людзі, якія вызнаюць сябе беларусамі-яны больш імкнуцца да незалежнасці і досьць крытычна ставяцца да існуючай улады.
Актывісты культурніцка-асветніцкага аб’яднання "Спадчына" не выключаюць,што ў выпадку адмоўнага рашэння судовай установы яны звернуцца са скаргай у Вярхоўны суд.