viasna on patreon

Пракуратура вынесла папярэджанне Ігару Банцэру

2009 2009-07-29T13:05:49+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Пракуратура Гарадзенскай вобласці вынесла афіцыйнае папярэджанне галоўнаму рэдактару часопіса “Магазын польскі ў выгнанні” Ігару Банцэру.

 

Як паведаміў Рацыі Ігар Банцэр падставай для вынясення папярэджання стала яго прафесійная дзейнасць і той факт, што часопіс непрызнаванага ўладамі Саюза палякаў на Беларусі  на чале з Анжалікай Борыс не ўтрымлівае выходных дадзеных, якія патрабуе беларускае заканадаўства:

 

- Ужо 5 гадоў “Магазын польскі” выдаецца ў такім фармаце, і толькі ўпершыню папярэдзілі галоўнага рэдактара за нібыта неадпаведнасць выдання Закону аб друку. Я адназначна разглядаю паўсталую сітуацыю ў кантэксце зместу травеньскага нумара.

 

Напрыканцы чэрвеня супрацоўнікі міліцыі канфіскавалі прыкладна 70 экзэмпляраў часопіса “Магазын польскі”, на вокладцы якога быў змешчаны калаж з выявай прэзідэнта краіны Аляксандра Лукашэнкі ў вобразе расейскага цара Аляксандра ІІІ. Акрамя гэтага, у азначаным нумары часопіса быў надрукаваны крытычны артыкул Анджэя Пісальніка  аб  магчымай пераемнасці ўлады на Беларусі “Коля павінен стаць прэзідэнтам”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства