Іосіф Сярэдзіч: “Народная Воля” будзе выходзіць
Шэф-рэдактар “Народнай Волі” Сьвятлана Калінкіна паведаміла Радыё Свабодзе, што калектыў рэдакцыі працягвае працу над наступнымі нумарамі газэты, і разглядаюцца магчымасьці друкаваньня яе за межамі Беларусі: “Вялікай надзеі на тое, што мы знойдзем друкарню ў Беларусі, няма. Калі будзе абраны варыянт друкавацца ў Смаленску, то “Народнай Волі” трэба будзе думаць і аб тым, у якім рэжыме газэце выходзіць, бо штодня са Смаленску дастаўляць газэту немагчыма…”
Галоўны рэдактар “Народнай Волі” Іосіф Сярэдзіч зьвярнуўся да свайго калектыву. Ён заявіў, што газэта будзе выходзіць у любой сытуацыі. Магчыма, будзе зьмененая форма працы, магчыма — фармат газэты. Выданьне можа друкавацца спэцвыпускамі, як некалі падчас путчу выходзіла “Комсомольская правда”.
Адметна, што менавіта 1 кастрычніка ў заснавальніка “Народнай Волі” Іосіфа Сярэдзіча дзень народзінаў. І менавіта з гэтага дня скасаваныя дамовы на друкаваньне і распаўсюд газэты.