У Барысаве затрыманы навучэнец прафліцэя
https://spring96.org./be/news/2944
2005
2005-09-30T10:00:00+0300
2005-09-30T10:00:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Па звестках Сяржука Салаша, ГІ “За чысты Барысаў!”, у нядзелю 25 верасьня падчас распаўсюду раскладу беларускіх перадачаў навіновага тэлеканалу Euronews быў затрыманы 19-гадовы актывіст грамадзкай ініцыятывы “За чысты Барысаў!” Андрэй Маласай, навучэнец Барысаўскага прафэсійнага экалягічнага ліцэя. У хлопца сканфіскавалі 330 улётак. А.Маласай быў дастаўлены ў ГАУС, дзе ў яго былі ўзятыя паказаньні, зьнятыя адбіткі пальцаў. Хлопца сфільмавалі на відэастужку. На наступны дзень справу А.Маласая разглядала адміністрацыя навучальнай установы. Падчас разгляду хлопцу недвухсэнсоўна намякнулі, што ён можа быць выключаны з ліцэю.