viasna on patreon

Яўгену Скрабцу гвалтоўна ўручылі позву ў вайсковы камісарыят

2009 2009-08-25T18:06:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/scrabec_vaenkamat2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
фота mfront.net

фота mfront.net

Уночы на 25 жніўня ў Берасці быў затрыманы сябра “Маладога Фронту” Яўген Скрабец. Падставаю для затрымання актывіста сталі падазрэнні ў махлярстве, а вынікам - позва ў вайсковы камісарыят на 9 верасня, паведамляе Радыё Рацыя.

Яўген Скрабец вяртаўся з Менску ў Берасце, дзе знаходзіўся па працоўных справах. А 22-ой гадзіне цягнік прыбыў на вакзал у Берасце, дзе Скрабца ўжо чакалі супрацоўнікі міліцыі. Яны паведамілі маладафронтаўцу, што ён вельмі падобны на нейкіх студэнтаў-махляроў, якія гандлююць падробнымі квіткамі каля касаў, і вымусілі паказаць пашпарт. Пасля Яўгена прымусілі праехаць у Ленінскі пастарунак для удакладнення асобы.  

Каб Яўген не збег, міліцыянеры узялі сабе пашпарт і увесь шлях ад вакзала да пастарунку трымалі яго за швэдар, паведамляе Радыё Рацыя. У пастарунку актывіста пратрымалі каля паўгадзіны, пасля чаго пад аховай міліцыі даставілі ў камісарыят. Там юнака ўжо чакала позва.

На пачатак 12 гадзіны ночы Яўгена Скрабца адпусцілі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства