Партыю свабоды і прагрэсу не зарэгістравалі, суд стаў на бок Мінюста
https://spring96.org./be/news/29543
2009
2009-08-26T09:45:47+0300
2009-08-26T09:45:47+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/pfp1.jpg
Вярхоўны суд Беларусі не задаволіў скаргу заснавальнікаў Партыі свабоды і прагрэсу на адмову Міністэрства юстыцыі ў рэгістрацыі партыі. Суддзя Мікалай Бабкоў палічыў, што Мінюст меў законныя падставы для адмовы.
У прыватнасці, ён згадаў парушэнне парадку стварэння палітычных партый і непраўдзівасць часткі звестак у пададзеных на рэгістрацыю дакументах.
Старшыня аргкамітэта па стварэнні Партыі свабоды і прагрэсу Ўладзімір Навасяд заявіў, што ён і яго паплечнікі "будуць працягваць і далей займацца палітычнай дзейнасцю". У бліжэйшых планах аргкамітэта падрыхтоўка да ўдзелу ў выбарах у мясцовыя саветы, якія прайдуць у наступным годзе.
БелаПАН нагадвае, што Партыю свабоды і прагрэсу не зарэгістравалі ўжо ў чацвёрты раз.