Андрэй Вардамацкі: У Беларусі спад прарасейскіх настрояў у грамадстве
У Беларусі адзначаецца даволі адчувальны спад прарасійскіх настрояў у грамадстве і усё больш жыхароў краіны аддаюць перавагу Еўрапейскаму саюзу – у большай ступені гэта датычыць моладзі і людзей з вышэйшай адукацыяй. Між тым геапалітычныя прыхільнасці беларускага грамадства ў бок Захаду пакуль канчаткова не пераарыентаваліся. Аб гэтым у часе канферэнцыі ў Менску ў чацвер заявіў дырэктар сацыялагічнай лабараторыі "Новак" Андрэй Вардамацкі.
Па словам сацыёлага, з 2000 года можна адзначыць тры этапу ў змене геапалітычных прыхільнасцяў беларусаў. Першы праходзіў да траўня 2004 года і характарызаваўся роўнанакіраванасцю на Ўсход і Захад, калі каля 40% беларусаў падтрымлівалі гэтыя вектары.
Потым пашырэнне Еўрасаюза, выклікала рост арыентацыі на саюз з Расіяй і адначасова некаторае падзенне арыентацыі на ЕС.
Пачатак трэцяга ж этапу ў геапалітычных перавагах беларусаў быў звязаны са знакамітым "газавым канфліктам" снежня 2006 — студзеня 2007 года. Тады, як адзначае навуковец, геапалітычныя прыхільнасці ў бок Захаду адразу ж выраслі на 10%. Разам з тым сацыёлаг падкрэсліў, што пераарыентацыя на Еўропу не мела усё ж вельмі працяглага эфекту.
Андрэй Вардамацкі канстатуе, што свядомасць беларусаў з'яўляецца вельмі і вельмі эластычнай і заўжды гатова адмоўна адрэагаваць на чарговыя непаразуменні з Крамлём.