Ціск на кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў дэпутатаў працягваецца. Сябру ГА “Праваабарончы цэнтр “Вясна” у г. Маладзечна А. Капуцкаму пагражаюць узбуджэньнем крымінальнай справы.
Гарадзкая камісія г. Маладзечна прыняла рашэнне аб прадаўжэньні на пяць дзён тэрміну рэгістрацыі ў якасьці кандыдата ў дэпутаты Маладзечанскага гарадзкога Савету дэпутатаў сябра ГА “Праваабарончы цэнтр “Вясна” Алеся Капуцкага. Такое рашэньне камісія прыняла ў сувязі з тым, што прадстаўленыя А. Капуцкім у гарадзкую камісію дакументы “выклікаюць сумневы на падставе візуальнай праверкі”. Камісія зьвярнулася з запытам у дзяржаўныя органы аб правядзенні праверкі паадзеных у камісію зьвестак.
Ужо 28 студзеня 2003 г. Алесь Капуцкі атрымаў патрабаваньне ад Інсьпекцыі міністэрства па падактах і зборах г. Маладзечна, у якім гаворыцца, што ён абавязаны, згодна з п.3 Дэкрэту прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 12 лютага 1997 г., не пазьней 30 студзеня 2003 прадаставіць дэкларацыю аб даходах за 2000 -2002 гады. Пытаньне ў інсьпекцыі выклікаў дом, што быў набыты А. Капуцкім у 2002 годзе. Алесь Капуцкі быў выкліканы ў Інсьпекцыю, дзе загадчык аддзелу па кантролі за дэклараваньнем даходаў фізічнымі асобамі Герко Т.У. узяла з яго пісьмовыя тлумачэньні. Яе цікавіла, за якія сродкі А. Капуцкі набыў дом і аплочваў тэлефоныя перамовы. Капуцкі ўказаў на незаконыя дзеяньні Інсьпекцыі. Так, згодна з п. 2.1. Дэкрэту прэзідэнта РБ № 2 ад 12.02.1997 г., дэклараваньню падлягаюць даходы фізычных асобаў у грашовай і натуральнай форме, якія атрыманыя на працягу каляндарнага году. Акрамя таго, згодна з п. 5 гэтага ж Дэкрэту, дэкларацыя аб крыніцах грашовых сродкаў не прадастаўляецца пры зьдзяйсьненьні здзелак, зьвязаных з будаўніцтвам, рэканструкцыяй альбо набыцьцём жылых памяшканьняў.
Такім чынам, патрабаваньні Ісьпекцыі прадаставіць дэкларацыю аб даходах за два гады і пытаньні аб паходжанньні сродкаў, затрачаных на набыцьцё дому зьўяляюцца незаконнымі. Пры гэтым, па словах А. Капуцкага, загадчыца аддзелу Герко М.У. пагражала яму тым, што запатрабуе дэкларацыі з усіх родных А. Капуцкага, а ў адносінах да яго ўзбудзіць крымінальную справу.
У сувязі з гэтым ГА “Праваабарончы цэнтр “Вясна” расцэньвае гэтыя факты як ціск дзяржаўных органаў, зьвязаны з актыўнай грамадзка-палітычнай дзейнасьцю сябра нашай арганізацыі, як ціск, зьвязаны з перадвыбарчай актыўнасьцю Алеся Капуцкага ў г. Маладзечна.