viasna on patreon

Алег Трусаў: “Улада на месцах працягвае думаць па-савецку”

2009 2009-09-28T13:10:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/trusau.jpg
Алег Трусаў, старшыня ТБМ імя Францішка Скарыны

Алег Трусаў, старшыня ТБМ імя Францішка Скарыны

Гомельскі гарвыканкам адмовіў у перайменаванні вуліцы Георгія Дзімітрава ў Навабеліцкім раёне Гомеля ў гонар дзеяча БНР Палуты (Пелагеі) Бадуновай. Спачатку ў актывістаў перайменавання вуліцы папрасілі дадатковыя пацверджанні таго, што Бадунова пражывала менавіта па гэтым адрасе, затым ім паведамілі, што пытанне аб перайменаванні вуліцы будзе разгледжана ўладамі пасля вывучэння ўсіх дакументаў і пры ўдзеле гісторыкаў. У чэрвені 2009 года намстаршыні гарвыканкама Сяргей Парошын адказаў актывістам, што «тапанімічнай камісіяй рэкамендавана адміністрацыі Навабеліцкага раёна аформіць экспазіцыю ў памяць дзейнасці Бадуновай у музеі гісторыі Навабеліцкага раёна, размешчаным у сярэдняй школе № 41».

Пракаментаваць гэтую адмову чыноўнікаў карэспандэнт www.Euramost.org папрасіў старшыню Таварыства беларускай мовы Алега ТРУСАВА.

--Што на вашу думку стаіць за гэтай адмовай? Ці не тое, перш за ўсё, што гэта дзеяч БНР?

--Безумоўна. Тым больш, што Данута Бадунова была і ахвярай сталінскіх рэпрэсій. Гэта ўсё разам звязана. А ў некаторых гарадах улада па-ранейшаму думае па-савецку. Усё тое, што не звязана з СССР і БССР – усё кепскае і варожае. На жаль, у Гомелі кіруюць людзі са старым поглядам на жыццё.

--А можа ўлады не хацелі пакрыўдзіць нашых савецкіх пенсіянераў і перайменоўваць вуліцу, якая насіла імя камуністычнага дзеяча?

--Нейкая рацыя ў гэтым меркаванні таксама ёсць. Але па вялікім рахунку, улада не вельмі вялікую ўвагу звяртае і на гэтых савецкіх пенсіянераў, калі ёй гэта не выгодня. Узгадайце, як у Мінску мянялі назву праспекта Машэрава. Як абураліся камуністы, пенсіянера. А ўлады ўзялі і закінулі імя Машэрава зусім у іншае месца. Іаму апеляцыя да гэтых людзей вельмі малая. Тым больш, што іх ня шмат і засталося. Паважала б улада гэтых людзей – у іх бы не адабралі ўсе льготы!

--Тое, што адбылося ў Гомелі – гэта феномен мясцовага кіраўніцтва ці такое стаўленне да дзеячоў з некамуністычным мінулым па ўсёй краіне?

--Усё залежыць ад канкрэтнага чалавека на канкрэтным месцы. Возьміце, да прыкладу, Полацк: дзякуючы мэру Полацка ўзнік праспект Францыска Скарыны замест вуліцы з савецкай назвай. Быў рэферэндум-апытанне. І гэта было зусім нядаўна. Я ведаю шмат кіраўнікоў гарадоў, вельмі культурных і адукаваных, якія паціху, без шума мяняюць шмат што ў сваім горадзе. Шума яны не любяць. Часм перашкаджаюць ім незалежныя СМІ, якія пачынаюць іх хваліць да таго, як зроблен нейкі акт. Таму яны стараюцца рабіць гэта негалосна. Але такіх людзей ёсць, з кожным годам іх усё больш – зараз паступова да ўлады людзі, якім 35-40 год. Гэта дзеці нашай незалежнасці, выхаваныя адпаведным чынам. Таму сітуацыя па Беларусі ў цэлы паціху мяняецца да лепшага. А ў Гомелі засталіся старыя, правераныя кадры.

--Людзі маладзейшыя прыходзяць. Магчыма, іх нават можна назваць дзецьмі незалежнасці. Але адкуль гэтыя дзеці даведаюцца пра дзеячоў таго ж БНР калі ў сучаных падручніках па гісторыі Беларусі пра іх няма ні слова?

--Люзі жывуць не ў пустэчы. Па-першае, ёсць жа і тыя нармальныя падручнікі, па якіх іх у школе вучылі. Ёсць Інтэрнет, ёсць незалежныя радыё, ёсць Белсат. Калі ёсць жаданне атрымаць інфармацыю – задаволіць яго можна элементарна. Шмат хто з чыноўнікаў спецыяльна чытаюць “Народную волю”, праглядаюць незалежныя сайты, каб даведацца – ці не патрапілі яны ў, так бы мовіць, чорныя спісы. А да сёняшніх школьных падручнікаў мала хто звяртаецца.

--Глядзіш, праз пэўны час і не толькі вуліцы перайменуюць у гонар сапраўных беларускіх дзеячоў, але і падручнікі нарэшце сапраўдныя з’явяцца?

--Працэс гэты паціху знізу ідзе. Помнікі Леніну паціху зносяць альбо пераносяць у кусты. Як зрабілі ў Нясвіжы. Але пакуль не зменіцца асноўная ўлада – рэвалюцыйных зменаў не будзе. І ўсё ж – нешта паціху робіцца. Змена пакаленняў гэта істотная з’ява.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства