viasna on patreon

Мастоўскія ўлады супраць

2009 2009-09-29T15:18:16+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/zarembuk.jpg

Улады Мастоўскага раёна трэці раз запар забаранілі правядзенне схода па вылучэнню дэлегатаў на Беларускі Еўрапейскі форум, які павінен адбыцца 14 лістапада ў Менску.

Гэтым разам старшыня Мастоўскага райвыканкама Аляксей Шафарэвіч абгрунтаваў адмову тым, што заяўнік парушыў патрабаванні закона “Аб правядзенні масавых мерапрыемстваў”, а менавіта не прадаставіў дакуманты аб прызначэнні яго адказным за правядзенне сходу.

На думку сябра рады руха “За свабоду”  Алеся Зарэмбюка, які з’яўляўся заяўніком, адмова мае і іншыя мэты:

- Дзякуючы шматлікім спробам атрымаць дазвол на легальнае правядзенне сходаў  па вылучэнню дэлегатаў на Беларускі Еўрапейскі форум, стала зразумела, што ўлады не жадаюць, каб пра існаванне ініцыятывы правядзення форума даведалася шырокае кола грамадства.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства