Сябры НДА заявілі пра недастатковую дэмакратызацыю грамадства нашай краіны
Пра недастатковую дэмакратызацыю беларускага грамадства заявілі прадстаўнікі трэцяга сектара на 14-й нарадзе АБСЕ па разглядзе выканання дзяржавамі-ўдзельніцамі абавязацельстваў у галіне чалавечага вымярэння, якая праходзіць у Варшаве.
У працы форуму бяруць удзел нацыянальныя дэлегацыі, прадстаўнікі нацыянальных і міжнародных няўрадавых арганізацый больш як з 50 краін. На 14-ю нараду АБСЕ запрошаны прадстаўнікі беларускіх праваабаронцаў, Аб'яднанай грамадзянскай партыі і Гомельскага дэмакратычнага форуму. З іх вуснаў прагучала меркаванне аб недастатковых дзеяннях уладаў для пабудовы грамадзянскай супольнасці, аб праблемах трэцяга сектара — парушэннях правоў на свабоду мірных сходаў, крымінальным пераследзе членаў незарэгістраваных грамадскіх арганізацый.
А вось афіцыйныя прадстаўнікі Беларусі, наадварот, заявілі пра свабоду асацыяцый у краіне, паведамляе БелаПАН.