У Магілёве затрымалі за пікет супраць АЭС
https://spring96.org./be/news/30169
2009
2009-10-29T16:28:44+0200
2009-10-29T16:28:44+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/04ddf605-cdc0-4a81-aa81-8297799d6e84_mw203_s.jpg
Моладзевых актывістаў Аксану Самойлаву й Паўла Варашылава ў на вуліцы Мянжынскага праводзілі акцыю супраць будаўніцтва ў Беларусі АЭС.
У Магілёве затрымалі моладзевых актывістаў Аксану Самойлаву й Паўла Варашылава. У сквэрыку на вуліцы Мянжынскага ў абласным цэнтры яны праводзілі акцыю супраць будаўніцтва ў Беларусі атамнай электрастанцыі.
З транспарантам “Ты хочаш паўтарэньня гэтага” актывісты прастаялі каля дваццаці хвілінаў. Транспарант быў аздоблены ілюстрацыямі з наступствамі чарнобыльскай катастрофы.
Затрымаў іх нарад з трох міліцыянтаў. Цяпер яны ў пастарунку, непадалёк ад месца правядзеньня акцыі, на вуліцы Пляханава.