viasna on patreon

Абарона правоў дзяцей: нацыянальны і міжнародны вопыт

2009 2009-05-29T13:35:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/dzeci_pravy.jpg
Фота Андрэя Лянкевіча

Фота Андрэя Лянкевіча

З 1 чэрвеня па 5 ліпеня ў аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі (2-гі паверх, пам. 207) адкрыта тэматычная кніжная выстаўка “Абарона правоў дзяцей: нацыянальны і міжнародны вопыт”, паведамляе Нацыянальная бібліятэка Беларусі. 

Гэты Дзень, які штогод адзначаецца 1 чэрвеня амаль ва ўсіх краінах свету, – адно з найстарэйшых міжнародных святаў. Рашэнне аб яго правядзенні было прынята Міжнароднай дэмакратычнай федэрацыяй жанчын на спецыяльнай сесіі ў лістападзе 1949 года.

Дзеці складаюць прыкладна 20–25% насельніцтва ў кожнай краіне. На жаль, у многіх з іх яны знаходзяцца ў небяспечным становішчы і маюць патрэбу ў абароне. Па даных апытання, праведзенага Дзіцячым фондам ААН (ЮНІСЕФ), больш за палову дзяцей жывуць у сем’ях, дзе фізічны і псіхалагічны гвалт – звычайная справа, а кожнае дзесятае дзіця рэгулярна становіцца ахвярай агрэсіўных паводзін дарослых. З 1996 года каля 2 мільёнаў дзяцей загінулі ў выніку ваенных дзеянняў, 6 мільёнаў былі паранены і скалечаны, 12 мільёнаў дзяцей сталі бяздомнымі ў зонах канфліктаў. Больш за 20 мільёнаў дзяцей былі вымушаны пакінуць свае дамы і разам з сем’ямі перайсці на становішча бежанцаў.

Міжнародны дзень абароны дзяцей – гэта дзень мабілізацыі сусветнай грамадскасці на абарону дзяцей ад пагрозы вайны, барацьбу за захаванне іх жыцця і здароўя, за ажыццяўленне выхавання і адукацыі на дэмакратычнай аснове. Гэта не толькі адно з самых радасных святаў для дзятвы, але і напамінак дарослым пра неабходнасць захоўваць і паважаць правы дзіцяці як неабходную ўмову для фарміравання гуманнага, справядлівага і паспяховага грамадства.

ААН падтрымала ініцыятыву правядзення гэтага свята і аб’явіла абарону правоў, жыцця і здароўя дзяцей адным з прыярытэтных кірункаў сваёй дзейнасці. У 1959 годзе Генеральная Асамблея ААН прыняла Дэкларацыю правоў дзіцяці, а ў 1989 годзе – Канвенцыю аб правах дзіцяці, у якіх гучыць заклік да бацькоў, дзяржаўных органаў, мясцовых уладаў і ўрадаў, недзяржаўных арганізацый прызнаць выкладзеныя ў іх правы дзяцей і імкнуцца да іх выканання.

У Рэспубліцы Беларусь Міжнародны дзень абароны дзяцей адзначаюць прыкладна 1 млн 867 тыс. 570 дзяцей. Іх правы і законныя інтарэсы зацверджаны ў многіх нацыянальных дакументах. Асноўнымі нарматыўнымі прававымі актамі нашай краіны ў дадзенай сферы з’яўляюцца Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь, Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям’і, Закон Рэспублікі Беларусь “Аб правах дзіцяці”. Канкрэтныя меры па паляпшэнні становішча дзяцей рэалізуюцца ў рамках прэзідэнцкай праграмы “Дзеці Беларусі” на 2006–2010 гады. Вялікае значэнне мае “Нацыянальны план дзеянняў па паляпшэнні становішча дзяцей і ахове іх правоў на 2004–2010 гады”. З гэтымі дакументамі можна пазнаёміцца на прапанаванай выстаўцы.

У экспазіцыі таксама прадстаўлена больш за 100 дакументаў міжнародных арганізацый (ААН, ЮНЕСКА, Савета Еўропы, Еўрапейскага саюза і інш.) на рускай і англійскай мовах: кнігі, перыядычныя выданні, мімеаграфаваныя матэрыялы ААН (мастхед), брашуры, буклеты.

Выстаўка складаецца з наступных раздзелаў:

  • нацыянальныя і міжнародныя прававыя дакументы па абароне правоў дзіцяці;
  • абарона правоў і інтарэсаў дзяцей у Рэспубліцы Беларусь;
  • садзейнічанне здароваму ладу жыцця дзяцей;
  • забеспячэнне акаснай адукацыі для кожнага дзіцяці;
  • абарона дзяцей ад жорсткіх адносін, эксплуатацыі і гвалту.

Выстаўка прызначана для педагогаў, юрыстаў, сацыёлагаў, работнікаў сферы адукацыі, аховы здароўя, культуры, а таксама для ўсіх, хто неабыякавы да будучыні нашых дзяцей.

Спасылкі на інтэрнэт-рэсурсы

ЮНІСЕФ

Спасылкі па тэме

Упраўленне вярхоўнага камісара па справах бежанцаў (усё на англійскай мове)

Міжнародная арганізацыя працы

ЮНЕСКА (усё англ. мове)

Сусветная арганізацыя аховы здароўя (СААЗ)

Сусветны банк

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства