Тамара Шчапёткіна атрымала пісьмовае папярэджанне ад пракуратуры
Папярэджанне ў пісьмовай форме атрымала пасьля гадзінай “бяседы” з намеснікам пракурора Фёдарам Міховічам незалежная журналістка з Бярозы, сябра Беларускай асацыяцыі журналістаў Тамара Шчапёткіна. Учора яна атрымала пазоў з запрашэннем з'явіцца ў раённую пракуратуру ў якасці сьведкі.
За работу на акрэдытаванай на тэрыторыі Беларусі польскай радыястанцыі Беларускае Радыё Рацыя. Напісаныя 2 даносы: я нядаўна брала інтэрв'ю ў галоўнага ўрача Малейкінай Нэлі і ад камандзіра вайсковай часткі. Паведаміла, што я вольны журналіст, збіраю і прадаю інфармацыю, паколькі мне патрэбна жыць і вучыць дачку студэнтку.
Тым ня меньш у іх былі загатоўленыя бланкі з папярэджанямі, толькі заставалася паставіць мой подпіс. На бланку я напісала, што з папярэджаннем я не згодная, кажа Тамара Шчапёткіна.
Сёння ў бярозаўскай пракуратуры папярэдзілі журналістку, што ў выніку паўторнага папярэджання будзе прыцягнута да адміністрацыйнай адказнасьці.