viasna on patreon

У ЛТП - пяць з паловай тысяч за 10 месяцаў

2009 2009-11-26T13:22:57+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/alkahalizm.jpg

Пяць з паловай  тысяч алкаголікаў адправілі ў ЛТП за дзесяць месяцаў гэтага года.

Як падкрэсліў начальнік упраўлення прафілактыкі Галоўнага ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі міліцыі грамадскай бяспекі МУС Беларусі Раман Мельнік, злоўжыванне спіртнымі напоямі з'яўляецца каталізатарам гвалту ў сям'і. У стане алкагольнага ап'янення здзяйсняецца кожнае трэцяе злачынства і 99% злачынстваў на бытавой глебе ў сем'ях.

Паводле інфармацыі МУС, у ЛТП накіроўваюцца асобы, што стаяць на ўліку ў міліцыі за бытавыя злачынствы, а таксама на ўліку ў нарколагаў. Рашэнне аб накіраванні ў ЛТП прымае суд. Мельнік падкрэсліў, што прафілакторыі даюць магчымасць членам сем'яў, дзе жыве алкаголік, некаторы час жыць спакойна, працаваць або вучыцца, а таксама скарачаюць верагоднасць здзяйснення злачынстваў ізаляванымі грамадзянамі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства