viasna on patreon

У Мар’інай Горцы забілі актывіста апазіцыі

2009 2009-11-27T13:42:02+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/dounar091127.jpg

Сябар Партыі БНФ Валянцін Доўнар памёр 26 лістапада ў шпіталі. Яму быў 51 год.

«У мінулую пятніцу прыкладна а 22:00 вечара на Доўнара напалі на вуліцы невядомыя, — расказвае аднапартыец памерлага Алесь Васьковіч. — Білі жалезнымі прутамі па галаве. Потым Валянціна даставілі ў рэанімацыю. Але не ўратавалі».

Здарэнне адбылося ў цэнтры горада, не больш як у 20 метрах ад пастарунку міліцыі. Здзіўляе, што напалі на яго ў такім мнагалюдным месцы: побач кавярня і рэстарацыя, вечарам там ня мала людзей ходзіць.

«Ён занадта інтэлігентны, каб справакаваць напад. У канфліктнай сітуацыі заўсёды знаходзіў агульную мову з рознымі людзьмі. Таму, для усіх, хто яго ведаў гэта здарэнне — шок. У галаве не ўкладваецца, што яго забілі.Здаецца, горад у нас дастаткова ліберальны да апазіцыі», — кажа сябра Валянціна Сцяпан Кульчанка.

Валянцін Доўнар быў вядомы ў Мар’інай Горцы (Мінская вобласць, 60 км ад Мінска на паўднёвы ўсход) распаўсюднік незалежнай прэсы.

Кожную пятніцу ён прывозіў з Мінску свежыя нумары «Народнай волі», «Новага часу», разносіў іх падпісчыкам, астатнія нумары раздаваў.

«Чалавек быў бяскрыўдны, як дзіця. Адзін жыў. Усе яго паважалі. Вазіў газеты да нас і ў снег, і ў дождж», — кажа А.Васьковіч.

Па факце забойства заведзеная крымінальная справа, але па ёй пакуль ніхто не арыштаваны. Пахаванне Валянціна Доўнара адбудзецца ў суботу ў Мар’інай Горцы а 14:00.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства