viasna on patreon

ЛГБТ-актывістаў пакаралі штрафамі

2009 2009-12-24T15:25:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/akcyja-gej.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

23 снежня суддзя суду Савецкага раёну Аксана Рэлява разгледзела адміністратыўныя справы актывістаў ЛГБТ-руху Сяргея Андросенкі і Сяргея Прадзеда. За акцыю пратэсту каля амбасады Ірана ў Менску, што ладзілася 16 снежня, актывістаў пакаралі штрафамі: С.Андросенку - у  25 базавых велічыняў (825 тыс.руб.), С. Прадзеда – у 10 базавых велічыняў (350 тыс.руб.).

Суддзя прызнала ЛГБТ-актывістаў вінаватымі ў правядзенні несанкцыянаванага пікету. С. Андросенка як арганізатар пікету пакараны паводле ч.2 арт. 23.34 КаАП. С. Прадзед як удзельнік мерапрыемства – паводле ч.1 арт. 23.34 КаАП.

Нагадаем, што справа яшчэ адзнаго пікетоўшчыка, Аляксандра Гагарына, была разгледжаная судом Савецкага раёну 17 снежня. Ён аштрафаваны паводле ч.1 арт. 23.34 КаАП на 3 базавыя велічыні (105 тысячаў рублёў).

  

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства