viasna on patreon

У Сьвіслачы была затрыманая ведамая грамадзкая актывістка Ірына Лаўроўская

2005 2005-10-31T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

30 кастрычніка пад час традыцыйнага Дня памяці паўстанцаў 1863 году, які як заўсёды праходзіў ў Сьвіслацкім раёне, мясцовымі міліцыянтамі была затрымана Ірына Лаўроўская зь Берасьця. На яе быў складзены пратакол аб адміністрацыйным правапарушэньні паводле артыкулу 167 частка 2 – выкарыстаньне незарэгістраванай сымболікі.
На ўшанаваньне памяці палеглых за вольнасьць Бацькаўшчыны сабралася каля 80 чалавек з розных мясьцінаў краіны – Гародні, Барысава, Бабруйску, Слоніма, Мастоўскага раёну, Ваўкавыску, Зельвы, Берасьця, Менску. Удзельнікаў актыўна “пільнавалі” сьвіслацкія міліцыянты і людзі ў цывільным, якія прыехалі з Гародні. Пачалася імпрэза на Сьвіслацкіх могілках, дзе пахаваны Віктар Каліноўскі – ідэоляг паўстаньня і старэйшы брат Кастуся Каліноўскага. Пад час ўшанаваньня памяці паўстанцаў людзі трымалі бел-чырвона-белыя сьцягі. Арганізатары імкнуліся пазьбегнуць эксцэсаў, але калі калёна аўтамашын скіравалася ў Якушоўку (там быў родавы фальварак Каліноўскіх), міліцыянты затрымалі апошнію машыну, у якой ехалі берасьцейцы. Адна з удзельнікаў – Ірына Лаўроўская была прымусова завезена ў Сьвіслацкі РАУС. Праз паўтары гадзіны яна была выпушчана, пасьля чаго затрыманыя людзі далучылася да іншых удзельнікаў Дня памяці, якія вярнуліся ў Сьвіслач і чакалі берасьцейцаў.
Нагадаем, што летась чатыры ўдзельнікі Дня памяці паўстанцаў 1863 году былі пакараны вялізнымі штрафамі ад 40 да 70 базавых адзінак.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства