Рэдактар часопіса "Magazyn polski" Андрэй Пачобут па-ранейшаму не можа пакідаць межаў Беларусі.
28 кастрычніка следчы Шчучынскага РАУС Андрэй Залога скасаваў падпіску аб нявыездзе гродзенскаму журналісту, рэдактару часопіса "Magazyn polski" Андрэю Пачобуту. Аднак Пачобут па-ранейшаму не можа пакідаць межаў Беларусі, бо яму анулявалі выязны штамп у пашпарце. Адначасова Гродзенская абласная пракуратура працягнула на месяц тэрмін расследавання крымінальнай справы, у якой А. Пачобут фігуруе як адзін з падазраваных, паведамляе прэс-служба БАЖ.
Журналіст з`яўляецца адным з падазраваных па крымінальнай справе (арт. 185 КК РБ), узбуджанай Шчучынскай раённай пракуратурай паводле заявы дырэктара шчучынскага Дому польскага Віктара Богдана. У справе сцвярджаецца, што ў ліпені актывісты СПБ з Гродна пагражалі В. Богдану, патрабуючы выдаць ім ключы ад Дому польскага і пакінуць сваю пасаду. Акрамя Пачобута, падазраванымі па справе з`яўляецца таксама журналіст Анджэй Пісальнік.
Як патлумачыў сам А. Пачобут, тое, што з яго знялі падпіску аб нявыездзе, не абазначае, што справа будзе закрытая. Згодна з заканадаўствам, на працягу 10-і дзён пасля прымянення меры стрымання следства павінна альбо прад`явіць абвінавачванне, альбо зняць падпіску. Падпіска была ўручана журналісту 20 кастрычніка ў Шчучыне, а праз 8 дзён яе знялі