viasna on patreon

БХД стварае інтэрнэт-спецназ

2010 2010-01-28T09:02:19+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/bhd4.jpg

“Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” плануе ўпершыню ў Беларусі выкарыстаць у выбарчай кампаніі сацыяльныя сеткі, вэб-блогі ды іншыя новыя інтэрнэт-тэхналогіі піяру.

23 студзеня ў Менску прайшоў другі журналісцкі трэнінг, арганізаваны хрысціянскімі дэмакратамі пры дапамозе Беларускай асацыяцыі журналістаў. Да ўдзелу былі запрошаныя маладыя журналісты, якія працуюць з хрысціянскімі СМІ альбо пішуць на рэлігійную тэматыку, а таксама сябры і прыхільнікі Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі, якія хочуць развіць свае журналісцкія навыкі.

Як паведаміла адна з арганізатараў трэнінгу Ірына Губская, 18-ць удзельнікаў трэнінгу з розных гарадоў Беларусі праслухалі лекцыі знаных экспертаў у сферы сучаснай журналістыкі Паўлюка Быкоўскага (на тэму “On-line журналістыка”) і Аляксандра Коктыша (на тэму “Як зрабіць і зарэгістраваць газету”).

Апроч таго, маладыя журналісты атрымалі тры хатніх заданні, па выніках якіх будуць абірацца ўдзельнікі наступных медыа-трэнігаў, што маюць адбыцца сёлета за мяжой.

Так, будучыя прафесіяналы павінны будуь падрыхтаваць артыкул у газету БХД “Крыніца”, артыкул на сацыяльную праблематыку ў адно з выданняў сваёй мясцовасці (дзяржаўнае або недзяржаўнае), а таксама актыўна праявіць сабе ў працы так званага “інтэрнэт-спецназу” - on-line-групы БХД, якая ствараецца з мэтай раскруткі кандыдатаў ад партыі на мясцовых выбарах па ўзору Абамаўскай кампаніі. Такім чынам, “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” упершыню ў Беларусі мае намер выкарыстаць у выбарчай кампаніі сацыяльныя сеткі, вэб-блогі ды іншыя новыя інтэрнэт-тэхналогіі піяру.

Прэcавая служба БХД

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства