viasna on patreon

Палітолаг Юрый Чавусаў абскарджвае неўключэнне ў Мінскую гарадскую камісію

2010 2010-01-29T20:56:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

28 студзеня вядомы палітолаг Юрый Чавусаў падаў у Мінскі гарадскі суд скаргу на рашэнне прэзідыума Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў і Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта аб адхіленні яго кандыдатуры на ўваход у склад Мінскай гарадской выбарчай камісіі ад грамадскага аб’яднання БНФ “Адраджэнне”.

Сам Юрый Чавусаў лічыць, што яго кандыдатуру адхілілі па палітычных прычынах, бо ў афармленні ўсіх дакументаў ніякіх хібаў не было. Улада, на яго думку, лічыць Партыю БНФ найбольш небяспечнай і непрадказальнай у параўнанні з прадстаўнікамі іншых апазіцыйных партый, таму і баіцца ўводзіць яе сяброў у склад якой-небудзь выбарчай камісіі. Дарэчы, з 13 членаў створанай Мінскай гарадской выбарчай камісіі па выбарах дэпутатаў Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў 26-га склікання прадстаўлены два чалавекі ад апазіцыйных структур: Сяргей Альфер (АГП) і Сяргей Вазняк (“Справядлівы свет”).

Суд павінен разгледзець скаргу Чавусава на працягу трох дзён, але ж зразумела, што станоўчага выніку палітолагу не дасягнуць.

-- Суд падуладны дзяржаўнай “вертыкалі”, і ён не адменіць рашэнне камісіі, – упэўнены Юрась Чавусаў. – Але ж не падаць скаргу азначала б пагадзіцца з абгрунтаванасцю дзеянняў камісіі. Між тым, рашэнне не ўключаць мяне ў склад гарадской выбарчай камісіі пазбаўлена законных падставаў. А тое, што суды залежаць ад уладаў – гэта ўжо іншая праблема.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства