viasna on patreon

Гарадзенскія грамадска-палітычныя актывісты абскарджваюць сваё неўключэнне ў тэрытарыяльныя камісіі

2010 2010-01-31T01:21:12+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Шэраг гарадзенскіх грамадска-палітычных актывістаў накіравалі скаргі ў Цэнтральную выбарчую Камісію, Гарадзенскі абласны суд, суд Ленінскага раёну г. Гродна па факце іх неўключэння ў тэрытарыяльныя камісіі. Так, Віктар Сазонаў вылучаўся ў Гарадзенскую абласную тэрытарыяльную выбарчую камісію ад партыі БСДГ, туды ж вылучаўся грамадска-палітычны актывіст Алег Калінкоў шляхам збору подпісаў, а Сяргей Мальчык – ад Партыі БНФ у Гродзенскую гарадскую тэрытарыяльную выбарчую камісію. Віктар Сазонаў, Алег Калінкоў, а таксама старшыня гарадской арганізацыі Партыі БНФ Вадзім Саранчукоў падалі па дзве скаргі ў вышэйзгаданыя інстанцыі. Грамадска-палітычныя актывісты лічаць, што пры фармаванні тэрытарыяльных камісій былі парушаныя іх правы, а дэмакратычныя партыі і актывісты ў выбарчым працэсе падвяргаюцца дыскрымінацыі.  

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства