Баранавічы: Звольнены з працы актывіст БХД, які падаў заяўку на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы
https://spring96.org./be/news/31559
2010
2010-02-18T18:49:37+0200
2010-02-18T18:49:37+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сябра Аргкамітэту па стварэнні Партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя” Аляксандр Кабяк быў звольнены з працы.
Тыдзень таму актывіст уладкаваўся на працу ахоўнікам у мясцовае казіно. Учора ён падаў дакументы на рэгістрацыю сваёй ініцыятыўнай групы, а сёння яму патэлефанавалі з працы і сказалі, што больш ня маюць патрэбы ў ягоных паслугах.
Па папярэдніх дадзеных, ад Аргкамітэту па стварэнні Партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя” па Брэсцкай вобласці падалі заяўкі на рэгістрацыю ініцыятыўных груп 16 прэтэндэнтаў, з іх 5 чалавек у горадзе Брэсце.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”