viasna on patreon

У Віцебску з'яўляецца рэклама пра выбары

2010 2010-02-26T15:22:47+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/vit-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Ідзе другі месяц з моманту  абвяшчэння выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў дваццаць шостага склікання. У гарадскіх і абласных дзяржаўных  выданнях з'явіліся пастаянныя маляўнічыя рубрыкі, дзе ўвесь час друкуецца інфармацыя пра ход выбарчай кампаніі ў Віцебску і вобласці.

На вуліцах у шматлюдных месцах пачала з'яўляцца вонкавая рэклама, якая паведамляе гараджанам пра маючыя адбыцца выбары. Галоўным чынам, гэта шчыты "савецкага тыпу" розных памераў з аднатыпнай інфармацыяй пра тое, што ў нядзелю 25 красавіка 2010 году адбудуцца выбары ў мясцовыя Саветы. Іх афармленне залежыць ад фантазіі мастакоў, мяркуючы па ўсім, але ў большасці сваёй гэта "афіцыйна вытрыманыя" плакаты. Усе надпісы выкананы на рускай мове, і толькі за рэдкім выключэннем сустракаюцца беларускамоўныя. 

З агульнага шэрагу выбіваецца інфармацыя пра выбары на вялікіх экранах, што свецяцца на цэнтральных гарадскіх плошчах - Перамогі і Свабоды. І гэты спосаб паведамлення пра прызначаныя на красавік выбары, безумоўна, мае сваю перавагу. Такая рэклама дынамічная, кідаецца ў вочы патэнцыйным выбаршчыкам і, прынамсі, лепш адкладаецца ў падсвядомасці электарата.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства