viasna on patreon

Гісторыя незалежнасці на марках "Белпошты”

2010 2010-02-26T15:48:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/marka-simvolika.jpg

“Белпошта” прадае маркі зь бел-чырвона-белым сьцягам. За 14 тысяч рублёў можна набыць калекцыю з “Пагоняй” і клянаваным Крыжам Эўфрасіні Полацкай.

Выглядае на тое, што калекцыі марак “Белпошты” – гэта парог вальнадумства й лібэралізацыі на нашых дзяржаўных прадпрыемствах.

Месяц таму выйшла пацешная калекцыя, прымеркаваная да Алімпіяды ў Ванкувэры.  З шасьці марак ажно пяць намалявалі з памылкамі. Замест беларускага фрыстайліста ўляпілі ўкраінца, біятляністку Дамрачову намалявалі ў мужчынскай эстафэце, а хакеістаў нашай зборнай часткова “апранулі” ў форму амэрыканцаў. У дадатак да гэтай крэатыўнай калекцыі “Белпошта” выдала новыя маркі.

Студэнт хімфака БДУ Аляксей пахваліўся карэспандэнту Беларускай службы Польскага радыё яшчэ адной  сэнсацыйнай калекцыяй.    

Аляксей: Паколькі я езджу электрычкай, а часам цягніком, я зайшоў на пошту на вакзале й купіў маркі. Там збылася мая мара. На марках былі старыя ілюстрацыі – Камянецкая вежа, стары герб “Пагоня”, той самы бел-чырвона-белы сьцяг. 

Ня веру сваім вушам і бягу у 11-е аддзяленьне “Белпошты”, якое функцыянуе на менскім чыгуначным вакзале.  І, раскрыўшы рот, купляю за 14 тысяч рублёў тую самую калекцыю. На сучасным глянцавым альбоме надпіс “Паштовыя маркі Рэспублікі Беларусь”. А ўнутры - герб “Пагоня”, бел-чырвона-белы сьцяг, яшчэ тры маленькія “пагонькі”. Крыж Эўфрасіні Полацкай клянаваны – чамусьці дзьве аднолькавыя маркі. У альбом таксама зьмясьцілі  Камянецкую вежу, Мірскі замак, Нясьвіскі замак, вялікую марку “1000-годзьдзе Беларускай праваслаўнай царквы” й іншае. Уся калекцыя датуецца 1992 годам.

Грэх пасьля такога не зрабіцца філятэлістам.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства