viasna on patreon

БСДГ адмаўляецца ад вылучэння кандыдатаў па Гародні

2010 2010-03-13T13:08:54+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Гарадзенская арганізацыя Партыі БСДГ адмовілася ад вылучэння кандыдатаў у дэпутаты абаснога Савету. Да такога кроку гарадзенскія грамадоўцы прыйшлі ў выніку таго, што ніводны з іх прадстаўнікоў не быў уключаны ў склад участковых выбарчых камісій па Купалаўскай выбарчай акрузе №14, дзе меркавалася вылучаць кандыдатам Віктара Парфёненку.

Гаворыць Уладзімір Хільмановіч, сябра Цэнтральнай Рады БСДГ: “Гарадзенская арганізацыя партыі БСДГ не збіралася весці шырокую кампанію і распыляць свае сілы. Быў намер сур’ёзна папрацаваць на канкрэтнай акрузе і выйграць там выбары. Мы вылучылі 4-х сваіх прадстаўнікоў менавіта ва ўчастковыя камісіі на тэрыторыі Купалаўскай выбарчай акругі, яшчэ двое нашых сяброў вылучаліся там шляхам збору подпісаў. Аднак аніводнага з 6 чалавек адміністрацыя Кастрычніцкага раёну не палічыла вартым уключыць у склад участковых камісій. У такіх умовах няма аніякага сэнсу вылучаць кандыдата, бо падлік галасоў абсалютна немагчыма кантраляваць. Гуляць па такіх правілах, калі мясцовыя ўлады хочуць выціраць аб нас ногі, мы не збіраемся. Пасля фармавання складу ўчастковых камісій стала канчаткова зразумела, што празрыстых і дэмакратычных выбараў у Гарадзенскай вобласці няма”.

Віктар Парфёненка падзяляе меркаванне свайго калегі: “Вылучацца ў кандыдаты ў такіх несправядлівых варунках сэнсу няма. Пра што можна гаварыць, калі адміністрацыя не ўключае ў склад участковых камісій дасведчаных людзей з вышэйшай адукацыяй, якія маюць у горадзе аўтарытэт і пра выбарчае заканадаўства і мясцовае самакіраванне ведаюць, напэўна, больш, чым пераважная большасць прадстаўнікоў цяперашніх выканкамаў і Саветаў. Дыскрымінацыя прадстаўнікоў дэмакратычных партый відавочная”.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства