viasna on patreon

Прадпрыемствы сістэмы "Саюздрук" скасоўваюць дамовы з недзяржаўнымі выданнямі

2005 2005-11-30T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пра гэта паведаміліа прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў".
Прадпрыемства "Мінгарсаюздрук" скасавала дамову з недзяржаўнай газетай "Салідарнасць" па падпісцы на выданне. Пра гэта рэдакцыя газеты даведалася з афіцыйнага ліста ад дырэктара прадпрыемства І. Дудзіч. Аб прычынах скасавання дамовы, якая была заключаная толькі ў сярэдзіне верасня г.г., у пасланні, датаваным 28-м лістапада, не гаворыцца.
Як патлумачыў прэс-службе ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" галоўны рэдактар газеты Аляксандр Старыкевіч, ніякіх парушэнняў з боку газеты не магло быць, бо дамова яшчэ нават не пачала выконвацца: гэта была дамова аб супрацоўніцтве на 2006 г.
Днямі недзяржаўная газета "Витебский курьер" атрымала аналагічнае пасланне ад дырэктара УП "Віцебскаблсаюздрук" Л. Южык. У лісце ад 16 лістапада паведамляецца, што прадпрыемства спыняе "договорные отношения" з выданнем з 01.01.2006 г.
Прадпрыемствы "Віцебскаблсаюздрук" і "Мінгарсаюздрук" уваходзяць у сістэму Міністэрства інфармацыі. Паводле сайту міністэрства, прадпрыемствы сістэмы "Саюздрук" займаюцца рэалізацыяй друкаванай прадукцыі оптам і раздробна; распаўсюдам паасобна і па падпісцы перыядычных выданняў праз сетку крамаў і кіёскаў; самі праводзяць падпіску на перыядычныя выданні.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства