viasna on patreon

«Нашу Ніву» не ўключылі ў падпісны каталёг на 2006 год. Пры гэтым ніякіх паведамленьняў ад «Белпошты» Рэдакцыя не атрымлівала. Такі вось падарунак да 100-годзьдзя газэты.

2005 2005-11-30T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Адначасова з «НН» у каталёг не ўключылі яшчэ 12 выданьняў, пераважна рэгіянальных.
Выданьне будзе публікавацца на цяперашніх умовах да апошняе магчымасьці і распаўсюджвацца празь любыя магчымыя каналы. Пакуль газэта даходзіць праз падпіску і «Саюздрукі», шукайце іх там. Калі такой магчымасьці раптам ня стане, будзем дастаўляць вам газэту праз уласную сыстэму распаўсюду. Для гэтага толькі трэба, каб усе ахвотныя — і цяперашнія падпісчыкі, і непадпісчыкі — даслалі адрасы, на якія мусіць дастаўляцца газэта.

Таксама газэта мае інтэрнэт-сайт www.nn.by зь люстэркам за мяжою www.bielarus.info.

З выключэньнем «НН» з падпіснога каталёгу будзе адгорнута новая старонка ў гісторыі газэты. «НН» пачне па-іншаму выдавацца і распаўсюджвацца.

У Рэдакцыю тэлефануюць дзясяткі людзей. Асабліва цяжка выслухоўваць жанчын. Многія плачуць: «Мы ня зможам бяз «Нашай Нівы». Для нас гэта быў адзіны суразмоўца на роднай мове». Ня плачце, людзі. Вы адстаіце сваю газэту. Але калі ўжо расплакаліся, запомніце гэтыя сьлёзы. Кожная сьлязінка — гэта рахунак, па якім вы аднойчы запатрабуеце аплаты.

Многія чытачы заклікаюць да вулічных акцыяў пратэсту. У гэтым ці ёсьць сэнс. Давайце прыберажэм сілы. Галоўным нашым пратэстам будзе, калі газэта застанецца газэтай, нягледзячы ні на што, і не ператворыцца ў баявы лісток. Каб газэце захавацца, проста падпішэцеся на яе. Праз Рэдакцыю.

Каб гарантавана атрымліваць газэту

дашліце на адрас Рэдакцыі свой дакладны паштовы адрас. Тыя, хто дашле свае каардынаты ў Рэдакцыю, будуць атрымліваць выданьне — праз пошту ці іншым чынам — нават калі б яму прыйшлося друкавацца за мяжой і распаўсюджвацца самастойна.

Гэта датычыць і тых чытачоў, што прызвычаіліся купляць газэту ў шапіках. Ня маем гарантыі, што заўтра ўлады не забароняць «Саюздрукам» распаўсюд незалежнай прэсы.

У зьвестках пазначайце адрас, на які мусіць дасылацца/дастаўляцца газэта, паштовы індэкс, пры наяўнасьці — код пад’езду, пры магчымасьці — нумар тэлефона.

Т.: (017) 284-73-29, (029) 707-73-29, (029) 613-32-32

e-mail: nn@promedia.by

220050, Менск, а/с 537

Як пратэставаць?

Просім вас накіроўваць свае лісты пратэсту на адрас генэральнага дырэктара РУП «Белпошта» (пр.Незалежнасьці, 10, 220050, Менск, тэл.226-01-73, факс 226-11-70), міністра сувязі і інфармацыі (пр.Незалежнасьці, 10, 220050, г.Менск, тэл.227-38-61, факс 227-21-57) міністра інфармацыі, (пр.Пераможцаў, 11, 220004, Менск, тэл. 206-32-90, факс 203-34-35).

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства