viasna on patreon

Сакратар Цэнтральнай камісіі Мікалай Лазавік адмяніў учарашняе рашэньне кіраўніка справамі Наваполацкага гарвыканкаму, які сарваў сустрэчу з выбаршчыкамі кандыдата ў дэпутаты Віцебскага абласнога савету Зьміцера Салаўёва.

2003 2003-02-20T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сення, 20 лютага 2003 года, у 16 гадзінаў Дзмітрыю Салаўёву на мабільны тэлефон затэлефанаваў Мікалай Лазавік, сакратар ЦВК, і сказаў, што па ягонай заяве прыняты наступныя дзеянні: Лазавік затэлефанаваў Гусараву П.П. - кіруючаму справамі Наваполацкага гарвыканкама, які сарваў сустрэчу Салаўёва з выбаршчыкамі. У размове з Гусаравым М. Лазавік загадаў адмяніць рашэнне Гусарава аб непрадастаўленні кандыдату ў абласны савет Салаўёву Палацу культуры нафтавікоў, дзе Д. Салаўёў збіраўся ладзіць сустрэчу з выбаршчыкамі.
Такім чынам, Д. Салаўёў збіраецца зноў дамаўляцца з дырэктарам Палацу
на новую дату правядзення сустрэчы. На гэты раз кандыдат спадзяецца, што не запатрабуецца ўмяшальніцтва Цэнтральнай камісіі.

Нагадаем сутнасьць справы.
18 лютага кандыдат у дэпутаты Віцебскага абласнога Савету дэпутатаў па 42 выбарчай акрузе г. Наваполацку Зьміцер Салаўёў дамовіўся з дырэктарам Палацу культуры нафтавікоў Тацянай Нечаевай аб прадастаўленьні вялікай залы Палацу дзеля сустрэчы з выбаршчыкамі, якая павінна адбыцца ў суботу – 22 лютага. Перад гэтым З. Салаўёў пракансультаваўся ў Цэнтральнай камісіі па выбарах аб магчымасьці праводзіць сустрэчы з выбаршчыкамі, і там яму сказалі, што ён можа ладзіць такія сустрэчы ня толькі там, дзе яму выдзеліць памяшканьне мясцовы выканкам, але і дзе ён зможа дамовіцца, а паколькі Палац культуры нафтавікоў знаходзіцца якраз у цэнтры выбарчай акругі кандыдата, Салаўёў дамовіўся на выкарыстанне менавіта гэтага памяшканьня.

Ён ужо пасьпеў паведаміць выбаршчыкамі пра гэтую сустрэчу, як сёньня, 19 лютага, дахаты да бацькоў Салаўёва патэлефанавала дырэктар Палацу і сказала, што кіраўнік справамі Наваполацкага гарвыканкаму Пётр Пятровіч Гусараў, які адначасова зьяўляецца і старшынём Наваполацкай гарадзкой выбарчай камісіі, забараніў ён прадастаўляць памяшканьне на гэтую сустрэчу. Выклікае зьдзіўленьне ўвага старшыні гарадзкой камісіі да кандыдата ў абласны Савет дэпутатаў, тым болей, што ён не зьяўляецца і кіраўніком Палацу культуры – што значыць, увогуле не мае дачыненьня ні да выбарчай кампаніі Салаўёва, ні да памяшканьня, у якім мусіла адбывацца сустрэча. Намесьнік генеральнага дырэктара “Нафтану” Крывель, які адначасова зьяўляецца сябрам гарадзкой выбарчай камісіі, таксама аказаў ціск на дырэктара Палацу культуры нафтавікоў. Знаходзячыся ў такой сітуацыі, Тацяна Нечаева вымушаная была адмовіць кандыдату і скасаваць ранейшыя дамоўленасьці. Выканкам жа ў сваю чаргу дзеля сустрэчы з выбаршчыкамі выдзеліў Зьміцеру Салаўёву памяшканьне на ўскрайку гораду, далёка ня толькі ад цэнтру, але і да самой выбарчай акругі, па якой будзе абірацца кандыдат.

Зьміцер Салаўёў накіраваў скаргу на парушэньне сваіх законных правоў у ЦВК, адкуль было хуткае і станоўчае рэааваньне.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства