viasna on patreon

У светлагорскіх кандыдатаў ёсць пытанне

2010 2010-03-31T10:46:26+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/mjarkulau.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Старшыня раённай выбарчай камісіі Сяргей Мяркулаў

Старшыня раённай выбарчай камісіі Сяргей Мяркулаў

У Светлагорску чацвёра кандыдатаў у дэпутаты накіравалі ліст у раённую выбарчую камісію, у якім просяць патлумачыць, чаму колькасць выбаршчыкаў у выбарчых акругах адхіляецца ад нормы.

“Просім Вас патлумачыць, чаму ў васьмі акругах па выбарах у Светлагорскі раённы Савет дэпутатаў колькасць выбаршчыкаў адхіляецца ад нормы, устаноўленай Выбарчым кодэксам Рэспублікі Беларусь, а таксама прывесці колькасць выбаршчыкаў па ўсіх акругах ў адпаведнасць з Выбарчым кодэксам”, – гаворыцца ў лісце на імя старшыні камісіі Сяргея Мяркулава.

Ліст падпісалі кандыдаты ў дэпутаты Светлагорскага райсавета Уладзімір Корсун і Святлана Міхальчанка з партыі “Справядлівы свет”, Таццяна Наскова з Аб’яднанай грамадзянскай партыі, а таксама кандыдат у дэпутаты Гомельскага аблсавета Віктар Ахрамчук з Партыі БНФ. Апошні таксама вылучаўся ў райсавет, але не быў зарэгістраваны: на меркаванне выбарчай камісіі, у яго падпісных лістах частку датаў запісаў прадстаўнік ініцыятыўнай групы, а не самі выбаршчыкі.

Як ужо паведамлялася, у Светлагорску выбарчыя акругі ўтвораны такім чынам, што ў сямі з іх колькасць выбаршчыкаў ніжэй мінімальнай нормы, а ў адной акрузе перавышае максімальную норму.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства