Агітацыю Франак Вячорка пачаў пад наглядам прапаршчыка
30 сакавіка кандыдату ў дэпутаты Мазырскага райсавета па Станцыйнай выбарчай акрузе №25 Франака Вячорку нарэшце дазволілі звальненне для пачатку сваёй агітацыйнай кампаніі. І не аднаму, а ў суправаджэнні і пад наглядам прапаршчыка вайсковай часткі.
Падчас звальнення Ф. Вячорка падаў у выбарчую камісію спіс сваіх давераных асобаў, запісаў выступ на радыё, пакінуў заяву на вырашэнне пытання аб публікацыі сваёй перадвыбарчай праграмы ў мясцовай газеце “Жыццё Палесся”, наведаў друкарню і падрыхтаваў дамову аб друкаванні сваіх выбарчых улётак і плакатаў. Да дырэктара Палаца культуры “ 40 год Кастрычніка” патрапіць не паспеў, але пакінуў каардынаты ў спецыялістаў для вызначэння дня і часу сустрэчы з выбаршчыкамі.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”