viasna on patreon

Баранавічы: Кандыдатамі сталі дырэктары і начальнікі дзяржпрадпрыемстваў

2010 2010-03-31T12:45:40+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/270310h-kandydaty-u-depbaranharsaveta.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Газета “Наш край” са спісам кандыдатаў у Баранавіцкі гарадскі Савет дэпутатаў

Газета “Наш край” са спісам кандыдатаў у Баранавіцкі гарадскі Савет дэпутатаў

Баранавіцкая дзяржаўная газета “Наш край” у № 33 за 27 сакавіка 2010г. надрукавала спіс кандыдатаў у дэпутаты гарадскога Савета. Адразу кідаецца ў вочы: з 39 кандыдатаў у дэпутаты 33 – дырэктары і начальнікі дзяржаўных прадпрыемстваў горада. Непамерна раздуты дырэктарскі корпус крыху “разбаўлены” доктарам, майстрам-чыгуначнікам, майстрам-будаўніком і 19-гадовым навучэнцам каледжа. Гэта ўжо стала традыцыяй, якая захоўваецца на працягу трох апошніх мясцовых выбараў.

Другая традыцыя, якая прыжываецца ў Баранавічах апошнім часам – безальтэрнатыўнасць выбараў. Толькі на трох з 36-ці выбарчых акругаў гарадская камісія зарэгістравала па два прэтэндэнта. На гарадской выбарчай акрузе № 15 будуць супернічаць дырэктар завода ЖБК Юрый Грамакоўскі і майстар-будаўнік Віталь Рыжкоў, а па выбарчай акрузе № 17 кандыдатамі-супернікамі сталі намеснік начальніка ГАУС па ідэалагічнай і кадравай працы Генадзь Ждан і 19-гадовы навучэнец каледжа Яўген Сокал. Па ўсім відаць, цікавае адбудзецца “спаборніцтва” паміж гэтымі кандыдатамі ў дэпутаты гарсавета. Толькі на адзінай выбарчай акрузе № 25 зарэгістраваны кандыдатам у дэпутаты прадстаўнік ад апазіцыйнай партыі левых “Справядлівы свет” - выязны доктар аддзялення хуткай дапамогі Аляксандр Галькевіч. Яго супернікам стаў галоўны рэдактар дзяржаўнай газеты “Наш край” Міхаіл Шубіч.

З 39-ці зарэгістраваных кандыдатаў - адзін сябра партыі “Справядлівы свет” і два прадстаўнікі КПБ. Іншыя палітычныя структуры ў Баранавічах (Партыя БНФ, АГП, БСДГ, незарэгістраваная БХД, ГА Рух “За свабоду”) не будуць прадстаўлены ў гарадскім Савеце. Іх незарэгістраваныя кандыдаты зараз абскарджваюць сваю нерэгістрацыю ў Брэсцкай абласной тэрытарыяльнай камісіі, а затым, магчыма, і ў судзе.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства