viasna on patreon

Суд над Таісіяй Кабанчук перанеслі з-за “няправільна складзенага пратакола”

2010 2010-03-31T13:13:13+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/bxd_sciag.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёння мусіў адбыцца суд над лідэрам бабруйскай суполкі БХД Таісіяй Кабанчук. Нагадаем, што жанчына была затрыманая на чыгуначным вакзале 25 сакавіка супрацоўнікамі міліцыі, калі збіралася ехаць у Менск.  Таісію Кабанчук пратрымалі ў аддзяленні міліцыі каля трох гадзінаў і планавалі асудзіць у гэты ж дзень. Але калі бабруйчанка запатрабавала адваката, суд прызначылі на сёння, 31 сакавіка.

- Справу разглядала суддзя Наталля Чарапуха, - распавядае Таісія Кабанчук. – Яна паведаміла, што міліцыянтамі быў няправільна складзены пратакол, таму суд давядзецца перанесці. На які час перанясуць, мне так і не змаглі паеведаміць. Да таго ж суддзя Чарапуха сказала, што, па ўсіму відаць,  яна не будзе далей займацца маёй справай.

Бабруйская дэмакратычная актывістка, лідэр кампаніі “За свабоднае развіццё прадпрымальніцтва” Алена Мядзведева  таксама прысутнічала на сёняшнім паседжанні.

– Наколькі я ведаю, калі пратакол няправільна складзены, суд не павінны адбыцца ўвогуле. У бабруйскіх прадпрымальнікаў балі падобныя выпадкі, і ім суды адмянялі. Таму я не разумею, якія могуць быць “пераносы”? – здзіўляецца Алена Мядзведзева.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства