viasna on patreon

Адміністрацыя Кастрычніцкага раёну Гародні ціснула на суд?

2010 2010-03-31T17:50:33+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/fota-2-garodnia.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
У адрасным радку факсу відаць, што гэты ліст у суд быў высланы з адміністрацыі Кастрычніцкага раёну Гародні.

У адрасным радку факсу відаць, што гэты ліст у суд быў высланы з адміністрацыі Кастрычніцкага раёну Гародні.

Высветліліся новыя акалічнасці па справе разгляду судом Кастрычніцкага раёну Гародні калектыўнай скаргі грамадзянаў на фармаванне складу ўчастковых выбарчых камісій. Нагадаем, што пяць выбаршчыкаў, якія пражываюць на тэрыторыі Купалаўскай выбарчай акругі №14, падалі скаргу на тое, што іх вылучэнец Алег Калінкоў не быў уключаны ў камісію. Грамадзяне патрабавалі перагляду складу камісіі. Кастрычніцкі суд у разглядзе скаргі адмовіў.

Падчас падрыхтоўкі касацыйнай скаргі пры азнаямленні з матэрыяламі справы ў ёй быў выяўлены досыць дзіўны ліст, атрыманы праз факс “ні ад кога”, але адрасаваны суддзі Таццяне Клімавай, якая разглядала скаргу.

Аўтар ліста “нехта” лічыць, што ўчастковая камісія сфармаваная правільна:

“Акрамя Калінкова А.В. у склад участковай выбарчай камісіі №106 таксама не былі ўключаны яшчэ 6 кандыдатаў <…> лічым, што зацверджаны склад камісіі найбольш аптымальна забяспечыць падрыхтоўку і правядзенне выбарчай кампаніі ў мясцовыя Саветы дэпутатаў Рэспублікі Беларусь на дадзеным участку”.

У адрасным радку факсу відаць, што гэты ліст у суд быў высланы з адміністрацыі Кастрычніцкага раёну Гародні. Па словах Алега Калінкова, становіцца зразумелым, што пасля такога ліста суд папросту не стаў разглядаць скаргу заяўнікаў.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Аўтар ліста “нехта” лічыць, што ўчастковая камісія сфармаваная правільна

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства