Абвешчана Школа правоў чалавека
Выканаўчае бюро Асамблеі НДА Беларусі абвясьціла, што з пачатку 2006 году пачынае працу Школа правоў чалавека, арганізаваная міжнароднай супольнасцю праваабарончых арганізацый.
Мэтавымі групамі Школы з’яўляюцца моладзь, выкладчыкі, журналісты.
На студзень-жнівень 2006 года запланавана правядзенне шасці сесій (кожная сесія – 7-9 адукацыйных дзён): чатыры сесіі для чатырох груп моладзі, адна сесія для выкладчыкаў і адна сесія для журналістаў. Кожная група ўдзельнікаў – 18-22 чалавекі.
Сесіі будуць праводзіцца ва Украіне і Літве.
У межах праграмы Школы ўдзельнікі пазнаёмяцца з гісторыяй і філасофіяй правоў чалавека, а таксама са сродкамі іх абароны на нацыянальным і міжнародным узроўнях.
Перавага будзе аддавацца ўдзельнікам, якія арыентуюцца ў грамадскай праблематыцы, зацікаўлены ў атрыманні ведаў у галіне правоў чалавека, якія жадаюць і гатовыя дзейнічаць на карысць іх абароны.
Выкладчыкамі Школы з’яўляюцца прадстаўнікі вядучых праваабарончых арганізацый Беларусі і іншых краін, вядомыя і аўтарытэтныя спецыялісты ў галіне правоў чалавека і права. Да ўдзелу ў адукацыйным працэсе будуць прыцягнутыя прадстаўнікі міжнародных праваабарончых арганізацый.
Абвяшчаецца конкурс на ўдзел у 1-ай і 2-ой сесіях
Школы правоў чалавека для моладзі
1-я сесія: 15-21 студзеня 2006 года (ад’езд 14 студзеня, вяртанне 22 студзеня)
2-я сесія: 5-11 лютага 2006 года (ад’езд 4 лютага, вяртанне 12 лютага)
Падача заявак на ўдзел
Для ўдзелу ў Школе прэтэндэнт запаўняе рэгістрацыйную форму разам з CV (каротнае аўтабіяграфічнае рэзюмэ), рэкамендацыйным лістом ад арганізацыі (не абавязкова) і высылае іх электроннай поштай на адрас: belschool@gmail.com
На падставе дасланых дакументаў будуць сфармаваны групы ўдзельнікаў, якім будзе паведамлена інфармацыя арганізацыйнага плану.
Тэрмін падачы рэгістрацыйных форм:
1 сесія: да 5 студзеня 2006 года
2 сесія: да 25 студзеня 2006 года