viasna on patreon

За падтрымку недзяржаўнай прэсы ў Баранавічах будуць судзіць актывістаў

2005 2005-12-23T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як паведаміў сябра партыі БНФ Мязяк Віктар з Баранавічаў сёньня да яго дахаты прыйшлі міліцыянты і склалі пратакол за адміністратыўнае парушэньне па арт. 167 КаАП (несанкцыянаванае мерапрыемства).
Справа тычылася правядзеньня акцыі ў падтрымку недзяржаўнай прэсы 10 сьнежня, калі баранавіцкія мясцовыя патрыёты а 12-й гадзіне выстраіліся ланцугом уздоўж будынку галоўпаштамту, трымаючы ў руках «Нашу Ніву» і «Народную волю». Праз паўгадзіны ўдзельнікі акцыі накіраваліся ў сярэдзіну паштовага офісу, дзе запоўнілі падпісныя квіткі на забароненыя газэты. Пасьля адмовы ў падпісцы было зроблена некалькі запісаў у кнігу заўваг. У акцыі ўзялі ўдзел прадстаўнікі ўсіх апазыцыйных партый і грамадзкіх арганізацый гораду.
Тады супрацоўнікі праваахоўных органаў нікога не чапалі, але цяпер пачалі хадзіць па кватэрах і складаць пратаколы. Два дні таму міліцыянты прыходзілі да Блінкоўскага Аркадзя, Сяргея Гоўшы і Сырыцы Віктара, якога нядаўна звольнілі з працы -- юрыдычнага каледжу -- за арганізацыю ў навучальнай установе сустрэчы з адзіным кандыдатам ад апазіцыі Аляксандрам Мілінкевічам.
Баранавіцкія актывісты складзеныя пратаколы не падпісваюць.
Суд прызначаны на 28 сьнежня ў 10-00.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства