Сябра ініцыятыўнай групы адзінага кандадата ад апазіцыі Дарафеева А.П. улады хочуць абвінаваціць ў віцебскіх выбухах.
https://spring96.org./be/news/3356
2005
2005-12-24T10:00:00+0200
2005-12-24T10:00:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
На гэтым тыдні ў Віцебску быў затрыманы супрацоўнікамі КДБ Дарафееў Аляксандар Пятровіч, актывіст дэмакратычнага руху, сябра ініцыятыўнай групы адзінага кандадата ад апазіцыі Аляксандра Мілінкевіча. Улады нібыта падазраюць яго ў дачыненьні да віцебскіх выбухаў. Даведацца дакладна, у чым канкрэтна падазраюць спадара Дарафеева А.П., на гэты час не ўдалося, вядома толькі, што ён перавезены з Віцебску ў сталіцу і знаходзіцца ў менскім КДБ. Праваабаронца Алесь Бяляцкі лічыць, што такім чынам ўлады спрабуюць запалохаць праціўнікаў пануючага рэжыму, у першую чаргу ў Віцебску, і прыкладаюць розныя намаганьні для дасягненьня гэтай мэты.