viasna on patreon

Зянон Пазьняк выступіў з ініцыятывай народнага галасаваньня

2005 2005-12-24T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Радыё Свабода прывяла ўрыўкі са звароту лідэра КХП БНФ:

"На патрабаваньне Масквы Лукашэнка зьнянацку для беларусаў прызначыў датэрміновыя выбары прэзыдэнта, раней за патрэбны час (на 19 сакавіка 2006 г.). Датэрміновыя выбары, аднак, законна не абгрунтавалі. Расея сьпяшаецца падтрымаць свайго стаўленьніка, бо тэндэнцыі ў грамадзтве паказваюць, што справы гэтых двух рэжымаў могуць пагоршыцца. Таму робяць што хочуць, не зважаючы на ўспрыняцьце людзей..."

"...Трэба абавязкова ўсім масава ісьці на выбары (рэжым гэтага баіцца), а пасьля галасаваньня не разыходзіцца, а ісьці ў цэнтар Менску на Цэнтральную плошчу, быць разам і чакаць аб’яўленьня вынікаў галасаваньня. (Той хто жыве каля Менску, той пасьля галасаваньня прыяжджае ў Менск).

Для перамогі народу над фальсыфікацыйнай сыстэмай трэба рабіць народнае галасаваньне. Сутнасьць народнага галасаваньня ў наступных дзеяньнях выбаршчыкаў:

– на ўчасткі для галасаваньня выбаршчыкі йдуць са сваімі заранёў падрыхтаванымі бюлетэнямі (альбо з чыстым лістом паперы, тады свой бюлетэнь можна напісаць у кабіне для галасаваньня);

– выбаршчык бярэ бюлетэнь рэжыму, ставіць подпіс у сьпісе і ідзе ў кабіну;

– у кабіне выбаршчык кладзе ў кішэню бюлетэнь рэжыму і дастае свой;

– у скрыню для галасаваньня выбаршчык апускае свой бюлетэнь;

– выбаршчык захоўвае бюлетэнь рэжыму да перадачы яго грамадзкай камісіі.

Народны бюлетэнь

– На чыстым лісьце паперы выбаршчык піша прозьвішча, імя, імя па бацьку беларускага народнага кандыдата (альтэрнатыўнага рэжыму), за якога ён галасуе і ставіць насупраць яго прозьвішча значок (птушачку), а ўнізе ліста ставіць любы васьмізначны лік.

– Тое ж самае выбаршчык робіць на афіцыйным бюлетэні рэжыму (птушачка насупраць прозьвішча і ўнізе васьмізначны лік такі самы як на народным бюлетэні).

Народны (альтэрнатыўны) бюлетэнь будзе зьнешне адрозьнівацца ад бюлетэня рэжыму. Пры адкрыцьці скрыняў адразу будуць відаць вынікі галасаваньня. Васьмізначны лік дапаможа выбаршчыку ў выпадку патрэбы пракантрляваць свой голас. Але хто ня хоча, той можна не пісаць васьмізначны лік. Галоўнае забраць з сабой бюлетэнь рэжыму і апусьціць у скрыню для галасаваньня свой народны бюлетэнь.

Беларускі Вызвольны Рух (пры агульнай каардынацыі з боку Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ) стварае Нацыянальную грамадзкую камісію (НГК).

НГК даводзіць да людзей інфармацыю аб парадку народнага галасаваньня. Пасьля галасаваньня НГК арганізоўвае збор і падлік незаконных бюлетэняў рэжыму, якія захоўваюцца ў выбаршчыкаў.
Вынікам усіх гэтых дзеяньняў павінны стаць новыя сапраўдныя дэмакратычныя выбары прэзыдэнта на законных падставах".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства