Чысць: Парушальнікі выбарчага заканадаўства сталі дэпутатамі
У дзень асноўнага галасавання 25.04.2010г. высветлілася, што 4 кандыдаты ў дэпутаты Чысцінскага сельскага Савета дэпутатаў: Мірошнікаў Сяргей Мікалаевіч - акруга №12; Курыловіч Галіна Аляксандраўна - акруга №1; Ульчыц Алена Міхайлаўна - акруга №3; Бажко Станіслаў Альбертавіч - акруга №7 адначасова з'яўляюцца сябрамі ўчастковых выбарчых камісій. Мірошнікаў С.М. - сябра ўчастковай выбарчай камісій №72; Курыловіч Г.А. - старшыня ўчастковай выбарчай камісій №73; Ульчыц А.М. - сакратар участковай выбарчай камісій №73; Бажко С.А. – сябра ўчастковай выбарчай камісій №74.
У адпаведнасці з ч.20 ст.68 ВК Рэспублікі Беларусь, “паўнамоцтвы асобы, вылучанай кандыдатам у дэпутаты мясцовага Савета дэпутатаў, якая ўваходзіць у склад Цэнтральнай камісіі, акруговай, тэрытарыяльнай, участковай выбарчай камісіі, лічацца спыненымі з моманту рэгістрацыі яе кандыдатам у дэпутаты”.
Заява ў пракуратуру Маладзечанскага раёна адносна гэтага парушэння было ўручана ў 15 гадзін 20 хвілін 25.04.2010г., па заканчэнні 7 гадзін галасавання ў дзень асноўнага галасавання і датэрміновага галасавання на працягу 5 дзён.
Мірошнікаў С.М., Курыловіч Г.А., Ульчыц А.М., Бажко С.А. здзейснілі грубае парушэнне выбарчага заканадаўства, і выбары па дадзеных участках павінны быць прызнаны не адбыўшыміся, а рашэнні пра рэгістрацыю дадзеных кандыдатаў у дэпутаты павінны быць адменены.
Якія ж меры былі прыняты?
Як паведаміла Ярмошына, Мірошнікаў С.М., Курыловіч Г.А., Ульчыц А.М., Бажко С.А. вывелі са складу выбарчых камісій і яны не ўдзельнічалі ў падліку вынікаў галасавання.
А парушальнікі выбарчага заканадаўства сталі дэпутатамі - напэўна, там такія спецыялісты патрэбны.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”