У Наваполацку правялі вобшук у офісе праваабаронцы Зьмітра Салаўёва (абноўлена)
Па словах праваабаронцы Зьмітра Салаўёва, у другой палове дня ў ягоным офісе ў Наваполацку адбыўся ператрус.
Сьледчыя дзеяньні праводзяцца з санкцыі пракурора горада пад кіраўніцтвам начальніка аддзела па вышуковай працы аддзела крымінальнага вышуку Наваполацкага ГАУС Карэнскага В.С. у межах крымінальнай справы, ўзбуджанай па арт. 341 КК РБ - "Апаганьваньне будынкаў і псаваньне маёмасьці". Падставай для ўзбуджэньня справы паслужылі надпісы, зробленыя на сьценах гораду.
У выніку ператрусу канфіскаваныя сістэмны блок кампутара, дыскі, шмат розных друкаваных выданьняў і сьцягі (бел-чырвона-белыя, адзін Еўразьвяза і адзін амерыканскі).
На тэлефонны запыт праваабаронцы (бо ён знаходзіцца ў Менску), якое дачыненьне маюць пералічаныя рэчы да крымінальнай справы і надпісаў на сьценах, сьледчы адказаў наступнае: "Прыязджайце, я вам усё патлумачу".