Парламенцкая асамблея Рады Еўропы прыпыняе кантакты з уладамі Беларусі
https://spring96.org./be/news/33965
2010
2010-04-30T09:24:00+0300
2010-04-30T09:24:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/pase.jpg
Парламенцкая асамблея Рады Еўропы прыпыняе кантакты з Беларуссю на высокім узроўні. Адпаведная рэзалюцыя прынята 29 красавіка большасцю галасоў на пасяджэнні ПАРЕ ў Страсбургу.
У галасаванні ўзялі ўдзел 67 дэпутатаў, 58 з іх прагаласавалі за прыняцце рэзалюцыі, шэсць — супраць, тры ўстрымаліся (усяго ў ПАРЕ 318 дэпутатаў).
У рэзалюцыі ўказваецца на «недастатковы прагрэс» Беларусі ў галіне адпаведнасці стандартам Рада Еўропы. У прыватнасці, у дакуменце гаворыцца, што ў краіне «ў атмасферы сакрэтнасці» былі прыведзены ў выкананне два смяротныя прыгаворы, калі скаргі асуджаных разглядаў Камітэт ААН па правах чалавека.