Іван Нікітчанка: Час прызнаць экалагічнае бедства ў Беларусі
Іван Нікітчанка рыхтуе зыск у суд супраць Міністэрства аховы здароўя. Кіраўнік Цэнтру падтрымкі чарнобыльскіх ініцыятыў патрабуе ад беларускай дзяржавы скасаваць практыку пазбаўлення сувязі захворванняў у ліквідатараў чарнобыльскай катастрофы з іхняй працай у зоне радыяцыйнага забруджвання ў 1986 годзе.
- Прызнаць экалагічнае бедства ў Беларусі, прызнаць небяспечнасць малых доз радыяцыі і прызнаць рашэнне медыкаў, што сучасныя дозы радыяцыі выклікаюць анкалагічныя захворванні ў меншасці выпадкаў, у большасці яны выклікаюць – саматычныя захворванні: кардыёсістэма, органы дыхання, страўнікавыя захворванні. Тыя захворванні, якія вынікаюць ад паступовага ўздзеяння. Бо радыцяцыя разбурае арганізм на малекулярным узроўні, - адзначае акадэмік.
Паводле Івана Нікітчанкі, на дадзены момант у Беларусі атрымала шырокі распаўсюд з’ява пазбаўлення скасавання інваліднасці асобам, якія ў 1986-87 гадай займаліся ліквідацыяй наступстваў чарнобыльскай аварыі, у сувязі з чым многія ліквідатары пазбаўляюцца дзяржаўнай кампенсацыі за сур’ёзна страчанае 24 гады таму здароўе.